Мётчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Барысаўскі раён |
Уключае | 32 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Новая Мётча |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 3 201 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Мё́тчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Мётча.
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Мётча. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 17 жніўня 1963 года ў склад сельсавета з Аздзяціцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Леванова, Паднеўка і Шобікі)[1]. Да 1972 года цэнтрам сельсавета стала вёска Новая Мётча. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аздзяціцкага сельсавета (10 населеных пунктаў: аграгарадок Аздзяцічы, вёскі Забер’е, Каменка, Клыпенка, Колкі, Лаўніца, Маталыга, Мулішча, Студзёнка і Чэрнеўка)[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (22 населеныя пункты) — 2760 чалавек[3], з іх 92,6 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,5 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года (32 населеныя пункты) — 3201 чалавек[5].
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
- ↑ Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области Архівавана 31 сакавіка 2016.
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.