Мёртвае мора | |
---|---|
іўр.: ים המלח | |
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | -417 м |
Даўжыня |
|
Шырыня | 18 км |
Плошча | каля 600 км² |
Аб’ём | 148 000 гектаметр кубічны |
Найбольшая глыбіня | 360 м |
Сярэдняя глыбіня | 400 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 33,7 працэнт |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 41 650 км² |
Упадаюць | Іардан |
Размяшчэнне | |
Краіны | Ізраіль, Іарданія, Палесціна |
Мёртвае мора |
|
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мёртвае мора — бяссцёкавае салёнае возера на мяжы Ізраіля і Іарданіі. Займае самую нізкую частку самай глыбокай тэктанічнай катлавіны Гхор, узровень вады на 400 м ніжэй узроўню акіяна. Складаецца з 2 катлавін — больш глыбокай паўночнай і мелкай паўднёвай, якая падзелена дамбамі на басейны для выпарэння вады і наступнай здабычы мінеральных солей. Плошча 940 км², даўжыня 80 кіламетраў, найбольшая шырыня 15 кіламетраў. Найбольшая глыбіня — 394 м.
Становішча ўрэзу вады непастаяннае і вагаецца ў межах некалькіх метраў у залежнасці ад колькасці атмасферных ападкаў і адбору вады на арашэнне і водазабеспячэнне басейну ракі Іардан — адзінай ракі, якая ўпадае ў Мёртвае мора. Больш значныя ваганні назіраліся ў геалагічным мінулым: 23 тыс. гадоў назад узровень быў на 200 м вышэй, пазней апускаўся на 300 м ніжэй сучаснай адзнакі. Катлавіна возера тэктанічнага паходжання, утварылася 1,5-2 млн. гадоў назад.
Тэмпература вады да глыбіні 40 м зменьшваецца па сезонах і складае 16 °C зімой і 36 °C летам, ніжэй пастаянная — 21 °C. Кліматычныя ўмовы (сухі пустынны клімат, тэмпература паветра ад 14 °C у студзені да 30 °C і больш у ліпені) спрыяюць вялікаму выпарэнню і выклікаюць вялікую салёнасць вады — 332 ‰ (у кожным літры вады — 322 г солей). Элементны склад солей у 1 літры вады: хлору — 212 г, магнію — 41 г, натрыю — 39 г, кальцыю — 17 г, калію — 7 г, брому — 5 г, іншых элементаў — 1 г. У водах Мёртвага мора растворана 44 млрд. тон солей. Высокая мінералізацыя вады з'явілася прычынай адсутнасці ў возеры арганічнага жыцця (за выключэннем некаторых відаў анаэробных бактэрый). Берагі Мёртвага мора пустынныя, з рэдкімі аазісамі. На ўзбярэжжы бальнеалагічныя курорты. У паўднёвай частцы - здабыча мінеральных солей.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
- Мёртвае мора Архівавана 21 мая 2011.