Мёрскі раён
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Мёры
Дата ўтварэння 15 студзеня 1940
Кіраўнік Ігар Кузняцоў[1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 81,8 %, руская 17,11 %
Размаўляюць дома: беларуская 63,93 %, руская 32,81 %[2]
Насельніцтва (2009)
24 364 чал.[2] (14-е месца)
Шчыльнасць 13,64 чал./км² (10-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 93,01 %,
рускія — 3,98 %,
палякі — 1,69 %,
іншыя — 1,32 %[2]
Плошча 1 786,64[3]
(11-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 Воўчая гара 209 м
Мёрскі раён на карце
Тэлефонны код 2152
Паштовыя індэксы 211287
Інтэрнэт-дамен .by
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мёрскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Размешчаны на паўночным захадзе Віцебскай вобласці ў межах Полацкай нізіны. Мяжуе з Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнамі, Рэспублікай Латвія. У якасці натуральнай мяжы з Верхнядзвінскім раёнам выступае Заходняя Дзвіна.
Плошча раёна — 1787 км².

Геаграфія

Большая частка раёна знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны — плоскаўвагнутай, прарэзанай далінамі рэк, з адноснымі вышынямі ў 3-5 м. На паўночным захадзе на тэрыторыі раёна знаходзяцца ўзвышшы Браслаўскай грады. Тут асноўны тып рэльефу — узгорыста-марэнны азёрны, значна расчлянёны, спалучае падоўжаныя ўзгоркі і невялікія грады з западзінамі. Найвышэйшы пункт — Воўчая Гара (211 м), размешчана непадалёку ад вёскі Пераброддзе.

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Прыбалтыйскай монакліналі — схілу Беларускай антэклізы. Сучасная паверхня складзена з алювіяльных адкладаў поймы і надпоймавых тэрас Заходняй Дзвіны, азёрна-алювіяльных, марэнных і флювіягляцыяльных адкладаў паазерскага ледавіка. Ніжэй залягаюць утварэнні сожскага і дняпроўскага ледавікоў. Агульная магутнасць тоўшчы антрапагенавых адкладаў ад 40-50 да 60-90 м.

У сельгасугоддзях дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы займаюць 49,9 %, дзярнова-падзолістыя глебы — 34, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя — 9,2, тарфяна-балотныя — 5,3, поймавыя — 1,5 %. Па механічным складзе пераважаюць сугліністыя глебы. Асноўнае выкапнёвае багацце раёна — торф.

Па тэрыторыі Мёрскага раёна працякаюць 16 рэк і 39 ручаёў. Найбольшыя з іх — Заходняя Дзвіна і яе прытокі Дзісна, Авута, Волта, Мёрыца, Вята, Друйка. У раёне налічваецца 96 вадаёмаў, у тым ліку 83 возеры і 13 сажалак, 20 з якіх маюць прамысловае значэнне. Найбольшыя азёры: Абстэрна — 9,89 км², Ельня — 5,42 км², Набіста — 3,76 км². Іншыя азёры: Ідолта, Юндзялоўскае, Орцы, Асінаўка. Капыльшчынскае вадасховішча.

Помнікі прыроды

Заказнікі

Гісторыя

Мёрскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. 1 мая 1940 года ў раёне ўтвораны гарадскі пасёлак Друя. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 19 сельсаветаў: Аляксандраўскі, Барсукоўскі, Валькоўскі, Воўкаўшчынскі, Дварнасельскі, Жукоўскі, Лебедзеўскі, Лявонавецкі, Лявонпальскі, Мальцаўскі, Мёрскі, Наўгародскі, Новакрукоўскі, Новапагосцкі, Павяцкі, Перабродскі, Урбанаўскі, Чэраскі, Янчонкаўскі. З 20 верасня 1944 года раён у складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Валькоўскі, Воўкаўшчынскі, Дварнасельскі, Жукоўскі, Лявонавецкі, Янчонкаўскі сельсаветы, Барсукоўскі сельсавет перайменаваны ва Узменскі, Лебедзеўскі — у Дзедзінаўскі, Новакрукоўскі сельсавет — у Глінаўскі, утвораны Камянполлеўскі сельсавет. 7 жніўня 1957 года Мёры атрымалі статус гарадскога пасёлка, скасаваны Мёрскі сельсавет. 27 сакавіка 1959 года скасаваны Глінаўскі, Урбанаўскі і Чэраскі сельсаветы, утвораны Якубаўшчынскі сельсавет. 3 кастрычніка 1959 года да раёна далучаны горад Дзісна, Мікалаёўскі, Сцефанполлеўскі, Туркоўскі сельсаветы скасаванага Дзісенскага раёна. З 20 студзеня 1960 года раён у складзе Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года скасаваны Аляксандраўскі і Сцефанполлеўскі сельсаветы, 14 красавіка 1962 года — Мальцаўскі сельсавет. 17 красавіка 1962 года да раёна далучаны гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, Буйкаўскі, Германавіцкі, Дулінаўскі, Жукоўшчынскі, Пяліцкі, Ручайскі, Шкунціцкі сельсаветы скасаванага Шаркаўшчынскага раёна. 28 мая 1962 года скасаваны Жукоўшчынскі сельсавет. 25 снежня 1962 года да раёна далучаны Дворнаўскі, Завуццеўскі, Лужкоўскі, Празароцкі, Старынкаўскі, Язненскі сельсаветы скасаванага Пліскага раёна. 18 сакавіка 1963 года гарадскі пасёлак Друя перададзены Браслаўскаму раёну, Дворнаўскі сельсавет скасаваны. 12 лютага 1965 года Дулінаўскі, Празароцкі, Старынкаўскі, Шкунціцкі сельсаветы перададзены Глыбоцкаму раёну. 9 ліпеня 1965 года Лявонпальскі сельсавет перайменаваны ў Даўгінаўскі. 30 ліпеня 1966 года гарадскі пасёлак Шаркаўшчына, Буйкаўскі, Германавіцкі, Лужкоўскі, Пяліцкі, Ручайскі сельсаветы перададзены ў склад адноўленага Шаркаўшчынскага раёна. 17 снежня 1971 года Наўгародскі сельсавет перайменаваны ў Дварнасельскі. 7 студзеня 1972 года Мёры атрымалі статус горада. 26 сакавіка 1973 года скасаваны Дзедзінаўскі сельсавет, 11 сакавіка 1974 года — Камянполлеўскі сельсавет. На 1 студзеня 1974 года ў складзе раёна 12 сельсаветаў, 762 населеныя пункты[4]. 24 жніўня 1992 года Якубаўшчынскі сельсавет перайменаваны ў Чэраскі. 20 кастрычніка 1995 года Мёрскі раён і горад Мёры аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. 8 красавіка 2004 года ўтвораны Мёрскі сельсавет, скасаваны Дварнасельскі, Чэраскі і Узменскі сельсаветы[5]. 16 верасня 2010 года Даўгінаўскі сельсавет перайменаваны ва Узмёнскі[6].

Сацыяльная сфера

Адукацыя

У раёне дзейнічаюць 12 дзіцячых садоў: у г. Дзісна, у в. Ідолта, Чэрасы, Іст, Туркова, Канцэрава, Наўгароды, Нікалаёва, Язна і 3 дзіцячых сада ў Міёрах. Усе дашкольныя ўстановы ўкаранілі праграму «Пралеска».

У раёне налічваецца 28 школ: 3 сярэднія школы ў Міёрах, астатнія — у г. Дзісна, у в. Язна, Завуцце, Пераброддзе, Папшулі, Павяцце, Туркова, Узмёны, Цвеціна, Далгінава, Сіцькова, Новы Пагост, Чапукі, Дворнае Сяло, Волкаўшчына, Дрыгучы, Мікалаёва, Ісце, Паташня, Крукі, Слабада, Мілашова, Наўгароды, Фурсяны, Забалоцце. З іх — 8 базавых і 17 сярэдніх школ, 10 устаноў тыпу школа-сад у в. Завуцце, Пераброддзе, Узмёны, Цвеціна, Сіцькова, Новы Пагост, Чапукі, Волкаўшчына, Дрыгучы, Слабада.

Ахова здароўя

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Міёрская раённая цэнтральная бальніца» .

Насельніцтва

Колькасць насельніцтва:

2009 — 24 364 чал.[7]
2007 — 27,2 тыс.
1998 — 33,3 тыс.
1995 — 34,4 тыс.[8]

Населеных пунктаў 470, у тым ліку два гарады — Мёры і Дзісна.

Адміністрацыйны падзел

Раён падзелены на 9 сельскіх саветаў: Завуццеўскі, Мёрскі, Мікалаёўскі, Новапагосцкі, Перабродскі, Павяцкі, Туркоўскі, Узмёнскі, Язненскі.

Транспарт

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Варапаева — Друя, аўтамабільныя дарогі Браслаў — Полацк, Верхнядзвінск — Шаркаўшчына, Дзісна — Лужкі, Дзісна — Германавічы. Ёсць паромная пераправа праз Дзвіну ў Дзісне. Праведзены нафтаправод «Дружба».

Культура, адукацыя, друк

Мясцовая прэса прадстаўлена раённай газетай «Міёрскія навіны». Наклад — амаль 4 тыс. асобнікаў (2019). Гл. Міёрскія навіны.

Мясцовыя святы

З 2012 г. у верасні на Мёршчыне праводзіцца экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».

Помнікі архітэктуры

Вядомыя асобы

Зноскі

Літаратура

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Мёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — 630 с.
  • Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Міёрскі раён // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. Мн.: БелЭн, 1995. — С. 479. — 800 с. 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.