Мёрскае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 142,2 м |
Даўжыня | 3,49 км |
Шырыня | 0,63 км |
Плошча | 1,15 км² |
Аб’ём | 5,24 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 8,8 км |
Найбольшая глыбіня | 13,2 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 63,6 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Мёрскае |
|
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мёрскае — возера ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца ў межах горада Мёры. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.
Возера Мёрскае знаходзіцца ў басейне ракі Мёрыца. Плошча возера складае 1,15 км². Найбольшая глыбіня 13,2 м. Даўжыня — 3,49 км, найбольшая шырыня — 0,63 км. Даўжыня берагавой лініі — 8,8 км. Аб'ём вады ў возеры складае 5,24 млн м³, плошча вадазбору — 63,6 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 6—9 метраў. Схілы пераважна разараныя, месцамі знаходзяцца пад хмызняком. Берагі пясчаныя, на поўдні і на захадзе знаходзяцца пад хмызняком. На паўднёвым усходзе берагі забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона высланая глеем. Возера мае востраў, якая знаходзіцца ў заходнім плёсе возера. Плошча вострава складае 0,044 км². Цэнтральны і заходні плёсы возера раздзяляюцца дамбай. Зарастае каля траціны плошчы возера. Расліннасць у возеры пашыраная да глыбіні 1,8—2 м.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 328. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).