Мяцеж на Іспанскім флоце
Асноўны канфлікт: Грамадзянская вайна ў Іспаніі
Дата з 19 па 20 ліпеня 1936 года
Месца Іспанія
Вынік большая частка ваенна-марскіх сіл засталася на баку ўрада
Праціўнікі
Другая Іспанская Рэспубліка Рэспубліканцы Паўстанцы-нацыяналісты

    Мяцеж на Іспанскім флоце — узброенае паўстанне сярод асабістага складу Іспанскага рэспубліканскага флоту ў рамках ліпеньскага путчу 1936 года.

    Перадумовы

    Пасля парламенцкіх выбараў 1936 года, на якіх перамог Народны фронт, абвастрыўся канфлікт паміж левымі і правымі. Пад кіраўніцтвам генералаў Эміліа Мола, Франсіска Франка, Хасэ Санхурха і іншых апазіцыйныя сілы пачалі рыхтаваць ўзброенае паўстанне з мэтай захопу ўлады.

    Мяцеж

    Путчыстамі важная роля адводзілася іспанскім ваенна-марскім сілам (2 лінкоры, 7 крэйсераў, 17 эсмінцаў, 8 мінаносцаў, 5 кананерскіх і 12 падводных лодак, дзе з улікам берагавых часцей служыла каля 35 тысяч чалавек). Яны маглі альбо перакінуць афрыканскую армію ў Іспанію, альбо пакінуць яе ў Марока.

    Так, 18 ліпеня эсмінец «Чурука» не дасведчаны аб мецяжы, перакінуў у Андалусію батальён «Бандэру» Замежнага легіёну. Але наскоры экіпаж даведаўся пра путч і адмовіўся выконваць загады афіцэраў і ўзяў камандаванне на сябе. Аналагічныя падзеі адбыліся на крэйсерах «Лібертад» і «Сервантэс». Няўдачай скончылі спробы змоўшчыкаў займець хаця б адну падводную лодку.

    У выніку большая частка флоту засталася ў Рэспублікі. Мяцежнікам дасталіся толькі, галоўным чынам, караблі, якія стаялі ў порце Эль-Фероля: стары лінкор «Эспанья», два лёгкія крэйсеры і чатыры кананерскія лодкі.

    Хоць вялікая частка марскіх афіцэраў падтрымлівала мяцеж, але былі забіты ў баях з матросамі, альбо імі арыштаваны. Рэспубліка пазбавілася вялікай колькасці марскіх спецыялістаў — 17 адміралаў з 21, 29 капітанаў 1 рангу з 31, 58 капітанаў 2 рангу з 65 і г. д.

    Наступствы

    З-за дэфіцыту караблёў і транспартных самалётаў, якія патрэбны былі мяцежнікам для перакідання сваіх войскаў з Марока ў дапамогу войскам на Кантынентальнай Іспаніі, прадстаўнікі паўстанцаў звярнуліся па дапамогу да Германіі і Італіі. У прыватнасці, апошняя дала 12 транспартных самалётаў Savoia-Marchetti SM.81 Pipistrello з італьянскімі экіпажамі[1]. Праз Гібралтар нямецка-італьянская авіяцыя стварыла «паветраны мост», з якім войскі нацыяналістаў удалося паспяхова пераправіць.

    Зноскі

    1. Enciclopedia. Enciclopedia ilustrada de la aviación. — Delta, 1982. — Т. 3. — ISBN 8485822382.

    Літаратура

    • Томас Х. Гражданская война в Испании. 1931—1939 гг. — М.: Центрполиграф, 2003. — 573 с. — ISBN 5-9524-0341-7.
    • Данилов С. Ю. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: Вече, 2004. — 352 с. — ISBN 5-9533-0225-8.
    • Платошкин Н. Н. Гражданская война в Испании (1936—1939). — М.: ОЛМА-ПРЕСС, 2005. — 478 с. — ISBN 5-2240-4456-1.
    • Шубин А. В. Великая испанская революция.. — М.: URSS, Книжный дом "Либроком", 2011. — 605 с. — ISBN ISBN 978-5-397-02355-9.
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.