Мясная прамысловасць — падгаліна харчовай прамысловасці, якая ажыццяўляе забой і комплексную перапрацоўку жывёлы і птушкі. Разам з вытворчасцю харчовых прадуктаў (мяса, субпраукты, каўбасныя вырабы, мясныя паўфабрыкаты, мясныя і мясараслінныя кансеры, жывёльныя тлушчы) вырабляе сухія жывёльныя кармы, тэхналагічную і фармацэўтычную сыравіну (рогакапытную, эндакрынную, косці, шкуры і інш.).
У пачатку 2020-х гадоў найбольшпя колькасць мяса (млн. т) выпушчана ў КНР (88,1), ЗША (46,8), Бразіліі (29,3), Расійскай Федэрацыі (10,6) і Германіі (8,1). Найбольшая колькасць мяса на душу насельніцтва (кг) — у Даніі (323,7), Новай Зеландыі (296,3), Ірландыі (234,6), Мансерат (191,4), Уругваі (188,8), Аўстраліі (185,9), Нідэрландах (170,2).
Зноскі
Літаратура
- Некрыш, У. У. Мясная прамысловасць / У. У. Некрыш // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 78. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.