Мяртвіца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 24,5 км |
Басейн | 106 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля аграгарадка Забалацце |
• Каардынаты | 53°52′41″ пн. ш. 31°23′11″ у. д. |
Вусце | Чорная Натапа |
• Месцазнаходжанне | за 1 км на захад ад аграгарадка Маляцічы |
• Вышыня | 159,6[1] м |
• Каардынаты | 53°51′34″ пн. ш. 31°30′45″ у. д. |
Ухіл ракі | 1,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Чорная Натапа → Сож → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Магілёўская вобласць |
Раёны | Мсціслаўскі раён, Крычаўскі раён |
![]() ![]() ![]() |
|
![]() ![]() выток ![]() вусце |
|
![]() ![]() |
Мяртві́ца — рака ў Мсціслаўскім і Крычаўскім раёнах Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Чорная Натапа (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 24,5 км, плошча вадазбору 106 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5[2] м/км. Выток ракі знаходзіцца каля заходняй ускраіны аграгарадка Забалацце (за 2,3 км у напрамку на поўнач[2]) Мсціслаўскага раёна. Упадае ў Чорную Натапу за 1 км у напрамку на захад ад аграгарадка Маляцічы (Крычаўскі раён). Рэчышча каналізаванае. Вадазбор на ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны[2]. Асноўныя прытокі — Сарочынка (злева), Азярышча[1] (справа).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 76. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984. — С. 428. — 588 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 19—20. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-76. Выданне 1989 г. Стан мясцовасці на 1986 г. (руск.)
- Ліст карты N-36-75. Выданне 1982 г. (руск.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.