Скульптуры мадонны, 1400

Мяккі стыль (ням.: Weicher Stil) — плыня ў заходнееўрапейскім, пераважна нямецкім і чэшскім, мастацтве позняй готыкі 1380-1430-я гг.. Для твораў «мяккага стылю», прасякнутых уплывамі містычных вучэнняў, характэрны лірычнасць і эмацыйная насычанасць вобразаў, што сведчыць пра паступовае разлажэнне канонаў сярэдневяковага мастацтва. У жывапісе тыповымі ўзорамі «мяккага стылю» з'яўляюцца творы так званага Майстра Тршэбанскага алтара, Конрада з Зёста, так званага Верхнярэйнскага майстра, у скульптуры — так званыя прыгожыя мадонны, невялікія алтарныя статуі з каменя ці дрэва, радзей з алебастру.

Гл. таксама

Літаратура

  • Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.
  • Pinder W., Zum Problem der «Schönen Madonnen» um 1400, «Jahrbuch der preussischen Kunstsammlungen», 1923, Bd 44, S. 147—170; Ausstellung. Schöne Madonnen. 1350—1450. [Katalog], Salzburg, 1965.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.