Мязенскі раён
Герб alt=Сцяг[d]
Герб Сцяг
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва
  • 8 809 чал. (1 студзеня 2018)[3]
Плошча
  • 34 400 км²
Мязенскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мязенскі раён (руск.: Мезе́нский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) у Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання ў яго межах функцыянуе муніцыпальнае ўтварэнне Мязенская муніцыпальная акруга (з 2004 да 2022 гг. — муніцыпальны раён).

Адміністрацыйны цэнтр — горад Мязень, размешчаны на адлегласці 400 км на паўночны ўсход ад Архангельска.

Геаграфія

Раён размешчаны на поўначы Архангельскай вобласці, плошча яго тэрыторыі — 34,4 тыс. км² (самы вялікі па плошчы раён вобласці). Працягласць раёна з захаду на ўсход — 360 км, а з поўначы на поўдзень — 130 км.

Мяжуе на паўднёвым захадзе з Прыморскім раёнам, на поўдні з Пінежскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Лешуконскім раёнам, на паўночным усходзе з Ненецкай аўтаномнай акругай, на ўсходзе з Усць-Цылемскім раёнам Рэспублікі Комі. Мезенскі раён адносіцца да раёнаў Крайняй Поўначы.

Паўночная і паўночна-заходняя частка раёна размешчана на ўзбярэжжы Белага мора. У склад раёна таксама ўваходзіць востраў Маржавец Белага мора. Востраў Маржавец размешчаны за палярным кругам. Самая паўночны мацерыковы пункт раёна — мыс Воранаў, размешчаны паблізу Паўночнага палярнага круга.

Асноўныя рэкі — Мязень, Кулой (упадаюць у Мязенскую губу Белага мора).

Заўвагі

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 годаFederal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.