Мяжанскі раён
Краіна
Уваходзіць у Беларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтр Мяжа
Дата ўтварэння 17 ліпеня 1924
Дата скасавання 8 ліпеня 1931

Мяжа́нскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка БССР у 1924—1931 гадах.

Утвораны 17 ліпеня 1924 года ў Віцебскай акрузе (да 26 ліпеня 1930 года). Цэнтр — вёска Мяжа. 20 жніўня 1924 года падзелены на 9 сельсаветаў: Вышадскі, Вярэцкі, Газьбенскі (Газьбянскі), Зайкаўскі, Мяжанскі, Палоўскі, Паташненскі (Паташнянскі), Рудненскі (Руднянскі), Шабраўскі. Мяжанскі раён скасаваны 8 ліпеня 1931 года, Палоўскі і Шабраўскі сельсаветы перададзены ў склад Суражскага раёна, Вышадскі, Вярэцкі, Газьбенскі, Зайкаўскі, Мяжанскі, Паташнянскі, Руднянскі сельсаветы — у склад Гарадоцкага раёна.

Літаратура

  • Мяжанскі раён // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Мн. : БелЭн, 1999. — С. 248. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0141-9.
  • Мяжанскі раён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / А.И. Карпачева и др. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 1: (1917―1941 гг.). — Мн., «Беларусь», 1985. — 390 с.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.