Мядзведзіца | |
---|---|
руск. Медведица | |
![]() У горадзе Аткарск | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 34 700 км² |
Расход вады | 69 м³/с (каля станіцы Арчэдзінская) |
Вадацёк | |
Выток | Саратаўская вобласць |
• Каардынаты | 52°14′59″ пн. ш. 46°16′09″ у. д. |
Вусце | Дон |
• Каардынаты | 49°34′42″ пн. ш. 42°38′20″ у. д. |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Дон → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Саратаўская вобласць, Валгаградская вобласць |
Код у ДВР | 05010300112107000007903 |
![]() ![]() выток ![]() вусце |
|
![]() |
Мядзве́дзіца (руск.: Медве́дица)[1] — рака ў Саратаўскай і Валгаградскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Дон.
Даўжыня ракі 745 км, плошча вадазборнага басейна 34 700 км². Сярэдні расход вады каля станіцы Арчэдзінская складае 69[2] м³/с, сярэдні аб’ём сцёку — 2,178[2] км³/год.
Мядзведзіца бярэ пачатак у Саратаўскай вобласці з двух ручаёў, у вёсцы Старыя Бурасы. Працякае пераважна па Прыволжскім узвышшы[1]. Прыкладна за 30 км ад вытоку знаходзіцца вялікае вадасховішча для сельскагаспадарчых патрэб (прыкладна 1 кіламетр шырынёй (каля плаціны) і 5—7 кіламетраў даўжынёй).
Першы буйны населены пункт — горад Пятроўск. Іншымі гарадамі, размешчанымі на рацэ, з’яўляюцца Аткарск (Саратаўская вобласць), Жырноўск (Валгаградская вобласць) і Міхайлаўка. На рацэ ў сяле Фамёнкава пабудавана малая ГЭС.
Зноскі
- 1 2 Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 277. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
- 1 2 Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
Літаратура
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 277. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)