Мягунскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Пастаўскі раён |
Уключае | 20 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Мягуны |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 8 красавіка 2004 |
Насельніцтва |
|
Мягу́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Мягуны.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Магунскі сельсавет у складзе Гадуцішскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Магуны. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Мягуны, а сельсавет у Мягунскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Мягунскага сельсавета 27 населеных пунктаў[1]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Камайскага сельсавета[2].
Населеныя пункты
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: Андрушышкі, Віршалы, Гродзі, Дзяўгуны, Жардэлі, Жарскія, Каралеўцы, Кукляны, Лодасі, Мацковічы, Мягуны, Пуцяцішкі, Пятровічы, Рамашкавічы, Сурвілішкі, Свербляўшчына, Трапшавічы, Фаворкі, Цялятнікі, Шыльва.
Архіў
Архіўныя дакументы Мягунскага сельсавета захоўваюцца ў Занальным дзяржаўным архіве горада Глыбокага[3].
Архіў, які ахоплівае 1945—2004 гады, складаецца з пратаколаў сельвыканкамаў, статыстычных справаздач, пратаколаў агульных сходаў грамадзян, бюджэтаў, гаспадарчых кніг, спісаў па розным катэгорыям насельніцтва і інш.
Памер архіва — 675 старонак.
Шыфр архіва — BY ЗГАГлб ф. 1168.
Крыніцы
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 57. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
- ↑ Фондавы каталог дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь (руск.)
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.