Мэкэле
тыгрынья: መቐለ
Краіна
Каардынаты
13°29′49″ пн. ш. 39°28′37″ у. д.
Плошча
  • 24,44 км²
Вышыня цэнтра
2 084 ± 1 м
Насельніцтва
  • 323 700 чал. (1 ліпеня 2015)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
34
Афіцыйны сайт
Мэкэле на карце Эфіопіі
Мэкэле (Эфіопія)
Мэкэле
Мэкэле (Эфіопія)
Мэкэле

Мэкэле (тыгрынья: መቐለ, амх.: መቀሌ) — горад на поўначы Эфіопіі, адміністрацыйны цэнтр рэгіёну Тыграй. Размешчаны ў 650 км на поўнач ад сталіцы краіны, Адыс-Абебы, на вышыні 2036 м над узроўнем мора.

Насельніцтва

Насельніцтва па дадзеных на 2007 год складае 215 914 чалавек (6-ы найбуйнейшы горад краіны). Па дадзеных на 1994 насельніцтва складала усяго 96 938 чалавек. 2 асноўныя этналінгвістычныя групы, якія насяляюць горад: тыгрынья (96,2 %) і амхара (2,26 %). Пераважная мова — тыгрынья (роднай для 95,55 % насельніцтва), 3,18 % размаўлялі на амхарскай, 1,27 % — на іншых мовах. 92,68 % насельніцтва — праваслаўныя хрысціяне, 6,03 % — мусульмане.

Па дадзеных перапісу 1994 ўзровень пісьменнасці складаў 51,75 %. Каля 88 % насельніцтва горада на той перыяд мелі доступ да чыстай пітной вады.

Эканоміка і транспарт

Мэкэле — буйны прамысловы цэнтр на поўначы краіны, металургія, вытворчасць цэменту. Аэрапорт Alula Aba Nega, які злучае Мэкэле з іншымі буйнымі гарадамі краіны.

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.