Дама Мэгі Сміт DBE (англ.: Maggie Smith, народжаная Маргарэт Наталі Сміт (англ.: Margaret Natalie Smith; нар. 28 снежня 1934) — вядучая брытанская характарная актрыса пасляваеннага часу. Пяціразовы лаўрэат прэміі BAFTA (чатыры ўзнагароды за лепшую галоўную ролю і адна — за лепшую ролю другога плану), двухразовы лаўрэат прэміі «Оскар».
Біяграфія
Бацька — прафесар Оксфардскага ўніверсітэта. Вучылася ў Оксфардзе, дзе і адбыўся яе сцэнічны дэбют. Першая прафесійная роля ў тэатры — Віёла ў «Дванаццатай ночы» (1952). З 1959 года ў трупе тэатра Олд Вік, які спецыялізуецца на шэкспіраўскім рэпертуары.
У кіно Сміт іграла пераважна ролі строгіх і характэрных персанажаў, такіх як Мінерва Макгонагал у фільмах пра Гары Потэра. Неаднаразова намінавалася на прэмію «Оскар» і двойчы выйгравала яе (1969 — «Росквіт міс Джын Бродзі», 1978 — «Каліфарнійскі нумар»). У 1989 годзе атрымала права далучыць да свайго імя ганаровы тытул дама (жаночы аналог дваранскага тытула сэр).
Ад шлюбу з сэрам Робертам Стывенсам (адным з выбітных акцёраў свайго пакалення) у Мэгі Сміт два сына. Абодва акцёры, малодшы вядомы па ролі галоўнага злыдня ў фільме «Памры, але не цяпер». Блізкая сяброўка Мэгі Сміт — лэдзі Джудзі Дэнч. Яны разам здымаліся ў Франка Дзэфірэлі ў стужцы «Чай з Мусаліні» у 1999 годзе, а таксама ў фільмах «Пакой з відам» (1985), «Дамы ў ліловым» (2004).
Выбарачная фільмаграфія
Год | Беларуская назва | Арыгінальная назва | Роля | |
---|---|---|---|---|
ф | Дзіця ў хаце | Child in the House | госця вечарынкі | |
1956 | с | Прыгоды Эгі | The Adventures of Aggie | Фіёна Фробішэр-Сміт |
ф | Патаемны сад | The Secret Garden | місіс Мэдлак | |
ф | Чай з Мусаліні | Tea With Mussolini | Лэдзі Хестэр Рэндам, удава брытанскага пасла (1926—1929) у Італіі, вялікая прыхільніца дучэ | |
ф | Гары Потэр і філасофскі камень | Harry Potter and the Philosopher's Stone | прафесар Мак-Гонагал | |
тф | Мой будынак ў Умбрыі | My House in Umbria | місіс Эмілі Дэлагунты | |
ф | Лэдзі ў ліловым | Ladies in Lavender | Джанет Уідзінгтан | |
2010—2015 | с | Абацтва Даўнтан | Downton Abbey | Ваялет Кроўлі, удава графіня Грэнтэм |
Зноскі
- ↑ Maggie Smith // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Margaret Natalie Smith // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 3 4 The International Who's Who of Women 2006 — Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
- 1 2 Somerville M. Maggie Smith // Theatricalia
Спасылкі
- Мэгі Сміт на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- Мэгі Сміт на сайце «Internet Broadway Database» (англ.)