Мэ́бля (фр.: meuble, ад лац.: mobile) — сукупнасць перасоўных ці ўбудаваных вырабаў для абстаноўкі жылых і грамадскіх памяшканняў і разнастайных зон знаходжання чалавека[1].

Бытавая мэбля (англ.: Domestic furniture, ням.: Wohnmöbel, фр.: Muebles residentiels) — мэбля для абстаноўкі разнастайных памяшканняў кватэр, дач, для надворнага выкарыстання.

Адрозніваюць:

  • набор мэблі — група мэблевых вырабаў з шырокай варыянтнасцю па складу, аб'яднаных паміж сабой архітэктурна-мастацкай (стылістычнай) задачай, прызначаных для абстаноўкі розных функцыянальных зон памяшкання;
  • гарнітур мэблі — група мэблевых вырабаў, аб'яднаных мастацка-стылістычнай і канструктыўнай прыкметамі, прызначаных для абстаноўкі пэўнай функцыянальнай зоны памяшкання;
  • мэблевы выраб — адзінка прадукцыі мэблевай вытворчасці.

Да мэблі адносяцца: стол, крэсла, ложкі, канапы, шафы розных тыпаў і прызначэнняў.

Гісторыя мэблі

Мэбля (каля 1465, Бельгія)

З'яўленне мэблі адносіцца да часу пераходу першабытных абшчын да аселасці. Мэбля развівалася хутчэй у тых плямёнаў, якія ў сілу кліматычных умоў мелі большую патрэбу ў закрытых памяшканнях. Важнейшай умовай развіцця мэблі была таксама наяўнасць матэрыялу, які мае неабходную трываласць, невялікую вагу і падатлівасць да апрацоўкі. Першае месца сярод гэтых матэрыялаў належыць драўніне. Развіццё мэблі таксама звязана з развіццём мастацкіх стыляў, з асаблівасцямі нацыянальных традыцый побыту і мастацтва ў цэлым.

Віды мэблі

Абедзенны стол для дваіх

Па эксплуатацыйнаму прызначэнню выдзяляюць наступныя віды мэблі:

  • бытавая мэбля
  • мэбля для грамадскіх памяшканняў — для абстаноўкі прадпрыемстваў і арганізацый з улікам характару іх дзейнасці і спецыфікі функцыянальных працэсаў.
  • мэбля для агульнага пакоя
  • мэбля для спальні
  • мэбля для сталовай
  • мэбля для кабінета
  • мэбля для ваннага пакоя
  • мэбля для пярэдняга пакоя
  • дзіцячая мэбля
  • кухонная мэбля
  • садовая мэбля
  • мэбля для дашкольных устаноў
  • мэбля для прадпрыемстваў гандлю
Бальнічны ложак (ЗША)
  • медыцынская мэбля (для абстаноўкі бальніц і іншых медыцынскіх устаноў)
  • бібліятэчная мэбля і інш.

Віды мэблі па функцыянальнаму прызначэнню:

Віды мэблі па канструкцыйных прыкметах:

  • разборная мэбля
  • універсальна-зборная мэбля
  • секцыйная мэбля складаецца з некалькіх мэблевых секцый, усталяваных адна на другой альбо адна побач з другой. Вылучаецца мэблевая секцыя, канструкцыйна закончаны мэблевы выраб, прызначаны для выкарыстання як самастойная ці састаўная частка блакіруемых вырабаў.
  • неразборная мэбля
  • убудаваная мэбля
  • складная мэбля — для перыядычнага выкарыстання са складным каркасам, канструкцыя якой прадугледжвае яе захоўванне ў складзеным выглядзе. Вырабляюцца складныя сталы, крэслы, вешалкі, шырмы і г.д.

Віды мэблі па тэхналогіі вырабу і матэрыялах:

  • гнутая мэбля
  • гнутаклееная мэбля
  • плеценая мэбля
  • мэбля з драўніны
  • мэбля з пластмас
  • мэбля з метала і інш.


Зноскі

  1. ГОСТ 20400-2013 Продукция мебельного производства. Термины и определения

Літаратура

  • Мэбля (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  • Генрых Гацура. «Мэбля. Руская калекцыя. Энцыклапедыя", 2016; ISBN 978-5-905233-06-7;
  • Гацура, Генрых. "Мэблявыя стылі», 1999, 2000, 2002, 2004, 2006, 2008; ISBN 5-7949-0068-7;
  • Гацура, Генрых. "Мэбля і інтэр'еры мадэрна", 2007, 2009, 2017; ISBN 5-7949-0997-8, ISBN 978-5-905233-08-1;
  • Гацура, Генрых. "Мэбля і інтэр'еры эклектыкі", 2007, 2011; ISBN 978-5-90523302-9;
  • Гацура, Генрых. "Мэбля Тонета " (Thonet Furniture). Гісторыя і каталог мэблі фірмы "Браты Тонет", 2001, 2013; ISBN 5-7949-0088-1;
  • Гацура, Генрых. «Венская мэбля Якава & Іосифа КОНЪ». Гісторыя і каталог мэблі фірмы "Я & I. Конъ", 2008.
  • Gatsura, Genrih «Jacob & Josef Kohn Furniture. J & J Kohn on the Furniture market of Imperial Russia " 2008, ISBN 5-7071-0372-4;
  • Гацура, Генрых. "Мэбля Еўропы. Альбом абмераў"», 2011, ISBN 978-5-905233-01-2.
  • Белозеровой В. Г. "мэбля і інтэр'еры Кітая" (Furniture and Interiors of China ), 2009; ISBN 978-5-7949-0994-4.
  • «Мэбля Расіі 1-2», двухтомнік абмераў рускай мэблі канца 18 - сярэдзіны 19 стст., 2010, ISBN 579490992-7; ISBN 579490993-5.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.