Пасёлак гарадскога тыпу
± |
Мыкалаіўка[1] (укр.: Миколаївка) — колішні пасёлак гарадскога тыпу ў Шырокаўскім раёне Днепрапятроўскай вобласці Украіны.
У 2011-2012 гг. населены пункт быў поўнасцю знесены ў сувязі з пашырэннем адвалу Інгулецкага горна-абагачальнага камбінату.
Фармальна да гэтага часу пасёлак з'яўляецца цэнтрам Мыкалаіўскага пасялковага савета, але ўся адміністрацыя савета пераведзена ў сяло Карпіўка. У 2011-2012 гг. Мыкалаіўка была цалкам знесена. Па стане на 2012 г. з усяго пасёлка незасыпанымі засталіся толькі мясцовыя могілкі, якія таксама будуць засыпаны ў недалёкай перспектыве. Аднак нягледзячы на гэта афіцыйная статыстыка фіксуе тут наяўнасць насельніцтва - па стане на 2015 г. у пасёлку фармальна пражывае (прапісана) 2 чалавекі.
Зноскі
- ↑ Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.