Мухамор

Мухамор чырвоны (Amanita muscaria)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amanita Pers., 1794


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  41955
EOL  18878
MB  17045

Мухамор, Мухамора[1] (Amanita) — род шапкавых базідыяльных грыбоў сямейства Мухаморавыя (Amanitaceae).

Апісанне

Пладовае цела грыба (шапка на ножцы) у маладых мухамораў абкружана агульным пакрывалам, потым яно разрываецца і застаецца каля асновы ножкі ў выглядзе мешкападобнай похвы, а на шапцы — як белыя шматкі або лускавінкі. Шапка белая, зялёная, шэрая, шэра-фіялетавая, чырвоная дыяметрам да 20 см. Пласцінкі белыя, жаўтаватыя. Ножка цыліндрычная або булавападобная, уверсе бывае з кольцам ад частковага покрыва. Споры шарападобныя, бясколерныя.

Арэал

Вядома каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Аўстраліі, Афрыцы. Растуць у лясах рознага тыпу пераважна ва ўмеранай зоне. Мікарызаўтваральнікі. На тэрыторыі Беларусі 19 відаў. Найбольш вядомыя мухамор белы ці зялёны, або бледная паганка (Amanita phalloides), мухамор пантэрны (Amanita pantherina), мухамор смярдзючы, або белая паганка (Amanita virosa), мухамор чырвоны (Amanita muscaria); трапляюцца з ліпеня па кастрычнік.

Значэнне і шкоднасць

Ёсць ядомыя, напрыклад, мухамор шэра-ружовы (Amanita rubescens), цэзарскі грыб (Amanita caesarea). Смяротна атрутныя бледная паганка (Amanita phalloides) і мухамор смярдзючы (Amanita virosa). Іншыя віды маюць фізіялагічна актыўныя рэчывы (таксіны, галюцынагены і інш.), якія ўздзейнічаюць на нервовую сістэму.

Зноскі

  1. Грыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., [24] л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3.

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.