Мухамед ульд аш-Шэйх аль-Газуанi | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
араб. محمد ولد الشيخ محمد أحمد ولد الغزواني | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
31 снежня 1956 (67 гадоў) |
||||||
Імя пры нараджэнні | араб. محمد ولد محمد اﺣﻤﺪ الشيخ الغزواني | ||||||
Жонка | Mariem Mint Mohamed Fadel Ould Dah[d][1] | ||||||
Веравызнанне | суфізм | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | ваенны, палітык | ||||||
Род войскаў | Mauritanian National Army[d] | ||||||
Званне | генерал | ||||||
![]() |
Мухамед ульд аш-Шэйх аль-Газуані (араб. محمد ولد الشيخ محمد أحمد ولد الغزواني, фр.: Mohamed Ould Ghazouani; вядомы таксама як Газуані[2] і ульд Газуані[3]; нар. 31 снежня 1956 г., Бумдыд, Асаба, Маўрытанія) — маўрытанскі генерал і палітычны дзеяч. На выбарах 22 чэрвеня 2019 года абраны прэзідэнтам Маўрытаніі[4], уступленне на пасаду з 2 жніўня 2019 года[5].
Газуані з’яўляўся генеральным дырэктарам па нацыянальнай бяспецы[6] і начальнікам штаба Узброеных сіл Маўрытаніі (2008—2018)[7]. Міністр абароны Маўрытаніі з кастрычніка 2018 года па сакавік 2019 года[8][9]. Блізкі паплечнік прэзідэнта Махамеда ульд Абдэль Азіза[5].
Біяграфія
Газуані нарадзіўся ў Бумдыдзе раёна Асаба 31 снежня 1956 года[10]. Належыць да вядомай суфійскай сям’і ў Маўрытаніі. Сын духоўнага лідара племя мурабітаў Ідэйбусат[11]. Жанаты з доктарам Марыям Мінт Махамед Вадхель ульд Да[11][12]. Мае пяцёра дзяцей[13].
Ваенная служба
Служыў у маўрытанскім арміі з канца 1970-х гадоў. Затым навучаўся ў якасці афіцэра ў Марока. Атрымаў ступень бакалаўра, магістра ў галіне адміністравання і ваенных навук, а таксама прайшоў некалькі ваенных сертыфікатаў і курсаў[13][14].
Газуані з’яўляецца паплечнікам прэзідэнта Махамеда ульд Абдэль Азіза[15]. У 2005 годзе ўваходзіў у ваенны савет, які зрынуў прэзідэнта Мауя ульд Сід Ахмед Тая. У 2008 годзе як саюзнік Махамеда ульд Абдэль Азіза удзельнічаў у звяржэнні прэзідэнта Сідзі Махамед ульд Шэйх Абдулахі[9][16].
Палітычная кар’ера
У кастрычніку 2018 года прэзідэнт Махамед ульд Абдэль Азіза прызначыў Газуані міністрам абароны Маўрытаніі[9][17].
1 сакавіка 2019 года Газуані абвясціў пра свой удзел у прэзідэнцкіх выбарах, імкнучыся замяніць прэзідэнта Абдэль Азіза[2][3][18]. 15 сакавіка 2019 года падаў у адстаўку з пасады міністра абароны для ўдзелу ў выбарах[19]. 22 чэрвеня 2019 года атрымаў перамогу на выбарах, атрымаўшы 52 % галасоў выбаршчыкаў у 1-м туры, і стаў абраным прэзідэнтам краіны[13].
Зноскі
- ↑ https://www.jeuneafrique.com/1176164/politique/ce-quil-faut-savoir-sur-la-tres-discrete-madame-ghazouani-premiere-dame-de-mauritanie/
- 1 2 غزواني يعلن ترشحه للانتخابات الرئاسية(недаступная спасылка) (1 сакавіка 2019). Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2019. Праверана 27 ліпеня 2019.
- 1 2 ولد الغزواني: للعهد عندي معناه، وأسعى لتحقيق طموح الشعب . الأخبار: أول وكالة أنباء موريتانية مستقلة (1 сакавіка 2019).
- ↑ Mauritania's Ghazouani wins majority in presidential vote: CENI . www.aljazeera.com.
- 1 2 Mauritania Constitutional Council Confirms Mohamed Ould Ghazouani as President . Voice of America.
- ↑ السيرة الذاتية للفريق محمد ولد الغزواني - أقــــلام حرة(недаступная спасылка). aqlame.com. Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2019. Праверана 27 ліпеня 2019.
- ↑ Mohamed Ould Ghazouani Declares himself Winner of Mauritania Presidential Polls(недаступная спасылка). Asharq AL-awsat. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2019. Праверана 27 ліпеня 2019.
- ↑ صديق الرئيس وزيرا للدفاع.. ماذا يرتّب جنرالات موريتانيا قبيل الرئاسيات؟ . www.aljazeera.net.
- 1 2 3 Mohamed Ould Ghazouani, Mauritania's new president . www.aa.com.tr.
- ↑ سيدي, أحمد ولد. من هو الرئيس الموريتاني الجديد؟ . alaraby.
- 1 2 Mauritanie : Mohamed Ould Ghazouani, l’homme de l’ombre (20 лістапада 2012).
- ↑ في أول ظهور إعلامي لها زوجة وزير الدفاع ومرشح الرئاسيات ولد الغزواني تتحدث في مقابلة | الحقيقة . www.alhakika.info.
- 1 2 3 محمد ولد الشيخ الغزواني.. من هو رئيس موريتانيا الجديد؟ . سكاي نيوز عربية.
- ↑ Welle, Deutsche. Mauritania: Former General Mohamed Ould Ghazouani wins presidential election . DW.COM (23 чэрвеня 2019).
- ↑ Mauritania opposition challenges ruling party win (24 чэрвеня 2019).
- ↑ ولد الغزواني، جنرال "يخلف" جنرالاً في حكم موريتانيا (24 чэрвеня 2019).
- ↑ Mauritania appointments reflect jockeying for succession | Lamine Ghanmi . AW.
- ↑ وزير الدفاع الموريتاني يخلع بزته العسكرية لخلافة رفيقه في القصر . www.aljazeera.net.
- ↑ Mauritania’s electoral commission confirms Ghazouani win | The Star . thestar.com.
Спасылкі
- Министр обороны Мавритании баллотируется на пост президента страны. . РИА Новости, 2 марта 2019. Праверана 3 ліпеня 2019.
- В Мавритании экс-министр обороны победил на президентских выборах. . РИА Новости, 24 июня 2019. Праверана 3 ліпеня 2019.