Муслін | |
---|---|
Названа ад | Масул |
Краіна паходжання | |
Матэрыял | бавоўна[1], blend[d][1] і міткаль |
Месца стварэння | Індыя[1] і каля Шатландыя[1] |
Метад вырабу | палатно[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Муслін[2] (фр.: mousseline — «кісея», ад фр.: Mossoul — Масул, найстаражытнейшы цэнтр тэкстыльнай вытворчасці на Блізкім Усходзе) — вельмі тонкая тканіна палатнянага перапляцення пераважна з бавоўны, а таксама воўны, шоўку ці лёну. Муслін з’явіўся ў Еўропе ў канцы XVIII стагоддзя і пераважна выкарыстоўваўся для пашыву жаночых сукенак з невялікімі перапынкамі аж да 1910-х гадоў. У адрозненне ад Еўропы, у Расійскай імперыі «кісея» і «муслін» былі рознымі паняццямі[3].
Муслін выпрацоўваецца з міткалю, які падвяргаюць бяленню і так званай мяккай апрацоўцы з мінімальным утрыманнем апрэту ў тканіне. Муслін па будове падобны з мадапаламам, але значна пераўзыходзіць яго ў мяккасці[4]. Часта выкарыстоўваўся для сукенак, пеньюараў і штор. Міткаль добра дыхае, дзякуючы чаму падыходзіць для гарачага і сухога клімату.
Муслін валодаў разнастайнасцю сартоў. Тарлатан, зефір, нансук і муслін-дэ-лен сустракаюцца ў творах рускай літаратуры XIX—XX стагоддзяў. Муслін дарэя з Усходняй Індыі выпускаўся з аздабленнем у палоску, муслін мадрас з Мадраса — з тэкстыльным арнаментам у клетку, швейцарскі муслін — у гарошак. Акрамя сукенак і блузак з мусліну шылі бялізну, гальштукі і хусткі[3].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 Tortora P. G., Merkel R. S. muslin // Fairchild's Dictionary of Textiles — Fairchild Fashion Media, 1996. — P. 374.
- ↑ Лазука 2015, с. 132.
- 1 2 Р. М. Кирсанова 1995.
- ↑ Краткая энциклопедия домашнего хозяйства 1960.
Літаратура
- Андреева Р. П. Муслин // Энциклопедия моды. — СПб.: Издательство «Литера», 1997. — С. 250. — ISBN 5-86617-030-2.
- Беловинский Л. В. Муслин // Иллюстрированный энциклопедический историко-бытовой словарь русского народа. XVIII — начало XIX в. / под ред. Н. Ерёминой. — М.: Эксмо, 2007. — С. 400. — 784 с. — 5000 экз. — ISBN 978-5-699-24458-4.
- Глинкина Л. А. Муслин // Иллюстрированный словарь забытых и трудных слов русского языка: ок. 7000 единиц: более 500 ил. / Л. А. Глинкина; худож. М. М. Салтыков. — М.: Мир энциклопедий Аванта+, 2008. — С. 185. — 432 с. — ISBN 978-5-98986-208-5.
- Муслин блузочный — Муслин хлопчатобумажный // Товарный словарь / И. А. Пугачёв (главный редактор). — М.: Государственное издательство торговой литературы, 1959. — Т. VI. — Стб. 975—978. — 581 с.
- Муслин // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства / под ред. А. И. Ревина. — М.: Советская энциклопедия, 1960. — Т. 1. — С. 357. — 770 с.
- Кирсанова Р. М. Муслин // Костюм в русской художественной культуре 18 — первой половины 20 вв. / под ред. Т. Г. Морозовой, В. Д. Синюкова. — М.: Большая российская энциклопедия, 1995. — С. 180. — 383 с. — 50 000 экз. — ISBN 5-85270-144-0.
- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.