Горад
Мурына
руск.: Мурино
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
60°03′05″ пн. ш. 30°26′19″ у. д.
Першая згадка
1676
Плошча
  • 13,36 км²
Насельніцтва
  • 48 814 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
81370
Паштовыя індэксы
188662, 188678 і 188669
Код АКАТП
Мурына на карце Расіі ±
Мурына (горад) (Расія)
Мурына (горад)
Мурына (горад) (Ленінградская вобласць)
Мурына (горад)

Мурына (руск.: Му́рино) — горад (з 2019 года) у Ленінградскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Мурынскага гарадскога паселішча Усевалажскага муніцыпальнага раёна. Адзін з найбуйнейшых па насельніцтве гарадоў-спадарожнікаў Санкт-Пецярбурга. Горад размешчаны ў заходняй частцы раёна на мяжы Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці.

Праз горад праходзяць аўтадарогі 41К-065 (Санкт-Пецярбург — Матакса) і А118 (Кальцавая аўтамабільная дарога вакол Санкт-Пецярбурга). Адлегласць да раённага цэнтра — 23 км. У 1950—1960-х гг. у пасёлку з’явіліся панэльныя дамы тыпавой забудовы. У 1978 годзе была пабудавана станцыя метрапалітэна «Камсамольская» (з 1991 г. — «Дзявяткіна»). У 1988 годзе быў адноўлены і адкрыты храм Святой Кацярыны, які зараз дзейнічае і прызнаны помнікам гісторыі.

Недалёка ад храма на Кааператыўнай вуліцы знаходзяцца Стара-Мурынскія могілкі. На вуліцы Лясной размешчана Нова-Мурынскія могілкі. З канца 2000-х гадоў пачалася актыўная забудова цагляна-маналітнымі дамамі 16—27 паверхаў. Рэзкі рост насельніцтва адбыўся пасля 2010 года.

Зноскі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.