МулярM:
польск.: Murarz
Жанр дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
Краіна
Мова польская
Год 1981
IMDb ID 0070420

«Муляр» (польск.: Murarz) — дакументальны фільм, зняты ў 1973 годзе польскім кінарэжысёрам Кшыштафам Кеслёўскім[1][2]. Прэм’ера фільма адбылася ў 1981 годзе[2].

Апісанне фільма

Дакументальны фільм пра муляра, якога ў сталінскія часы партыя заахвоціла стаць узорным работнікам і спрыяць справе камунізму. Як маладога актывіста, яго прасунулі па службе. Ён прыгадвае: «Я стаў чынушам, а не актывістам… Я займаўся папяровай працай, я задыхаўся і мне прыходзілася ўпускаць свежае паветра праз акно… А потым надышоў 1956 год, і раптам усё рухнула. Было крыху балюча. Паўставала пытанне: што цяпер? І ў 1956 годзе я папрасіў, каб мяне замянілі і адправілі працаваць на вытворчасць. Я вярнуўся туды, адкуль прыйшоў». Камера паказвае муляра — чалавека, чыё жыццё было зрасходавана вышэйстаячымі ідэалагічнымі сіламі — чаргуючы сцэны з першамайскага параду і яго паўсядзённага жыцця[1].

Зноскі

  1. 1 2 Kieślowski on Kieślowski 1993, p. 242—243.
  2. 1 2 Murarz (польск.). Сайт «FilmPolski.pl». Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2022. Праверана 15 снежня 2022.

Літаратура

  • Krzysztof Kieślowski, Danusia Stok. Kieślowski on Kieślowski / Edited by Danusia Stok. — London: Faber and Faber, 1993. — xxiii, 268 p. — ISBN 0-571-16733-0.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.