Касмалогія |
---|
Аб’екты і працэсы, якія вывучаюцца |
|
Назіраемыя працэсы |
|
Тэарэтычныя пошукі |
|
Мультысусвет (англ.: multiverse, meta-universe) — гіпатэтычнае мноства ўсіх магчымых рэальна існуючых паралельных сусветаў (уключаючы той, у якім мы знаходзімся). Уяўленні аб структуры такога мультысусвету, прыродзе кожнага сусвету, які ўваходзіць у яго склад, і адносінах паміж гэтымі сусветамі залежаць ад абранай гіпотэзы.
У навуцы
Розныя гіпотэзы аб існаванні мультысусвету выказваліся спецыялістамі па касмалогіі і астраноміі, фізікамі, філосафамі, фантастамі.
Тэрмін «мультысусвет» быў створаны ў 1895 годзе філосафам і псіхолагам Уільямам Джэймсам (William James) і папулярызаваны пісьменнікам-фантастам Майклам Муркакам. Часта выкарыстоўваюцца таксама такія тэрміны, як «альтэрнатыўныя сусветы», «альтэрнатыўныя рэальнасці», «паралельныя сусветы» або «паралельныя светы».
Магчымасць існавання мультысусвету спараджае розныя навуковыя, філасофскія і тэалагічныя пытанні. Дадзеная ідэя актыўна выкарыстоўваецца, напрыклад, у тэорыі струн[1]. Здагадка аб існаванні мультысусвету выкарыстоўваецца таксама ў многасусветнай інтэрпрэтацыі квантавай механікі.
Класіфікацыя Тэгмарка
Макс Тэгмарк выказаў здагадку, што любому матэматычна несупярэчліваму набору фізічных законаў адпавядае незалежны, але рэальна існуючы сусвет. Гэтая здагадка, хоць і не паддаецца эксперыментальнай праверцы, прывабна тым, што здымае пытанне, чаму назіраныя фізічныя законы і значэнні фундаментальных фізічных пастаянных менавіта такія.
Тэгмарк прапанаваў наступную класіфікацыю светаў, за межамі нашага:
- Узровень 1: светы за межамі нашага касмалагічнага гарызонту (пазаметагалактычныя аб’екты);
- Узровень 3: многасусветная інтэрпрэтацыя квантавай механікі (уключае сусветы, якія ўзнікаюць у рамках многасусветнай інтэрпрэтацыі квантавай механікі);
- Узровень 4: канечны ансамбль (уключае ўсе сусветы, якія рэалізуюць тыя ці іншыя матэматычныя структуры).
У філасофіі і логіцы
Мадальны рэалізм
Магчымыя светы — адзін са сродкаў інтэрпрэтацыі імавернасці, гіпатэтычных меркаванняў і т. п. У сувязі з гэтым, шэраг філосафаў, у прыватнасці Дэвід Льюіс, сцвярджае, што любы магчымы свет рэалізуецца, бо магчымасць і рэчаіснасць — дзве дадатковыя ўласцівасці аднаго і таго ж свету. Адпаведна, што з’яўляецца магчымасцю, а што рэчаіснасцю, залежыць ад свету, у якім знаходзіцца назіральнік (гэтая канцэпцыя называецца «мадальным рэалізмам»)[2].
Зноскі
- ↑ Элегантная Вселенная. Суперструны, скрытые размерности и поиски окончательной теории: Пер. с англ / Под ред. В. О. Малышенко. — 3-е изд. — М., 2007. — С. 236—239. — 288 с. — ISBN 5-484-00784-4.
- ↑ [http://www.i-u.ru/biblio/archive/epshteyn_filo/01.aspx Архівавана 7 лютага 2010. Библиотека РГИУ ::: Философия возможного :::
Літаратура
- Bernard Carr, ed. (2007) Universe or Multiverse? Cambridge Univ. Press.
- David Deutsch. Quantum theory, the Church-Turing principle and the universal quantum computer // Proceedings of the Royal Society of London A 400 / Splash. — 1985. — № 45841. — P. 97–117.
- George F. R. Ellis, U. Kirchner, William R. Stoeger. Multiverses and physical cosmology // Monthly Notices of the Royal Astronomical Society. — 2004. — Vol. 347. — № 3. — P. 921–936. — DOI:10.1111/j.1365-2966.2004.07261.x — arΧiv:astro-ph/0305292
Спасылкі
- Aurélien Barrau, Physics in the Multiverse. Архівавана 18 лютага 2012. (англ.)
- How many universes are in the multiverse? (англ.)
- Физики оценили число параллельных вселенных Архівавана 23 снежня 2010. // Мембрана (руск.).
- Александр Виленкин. Одна Вселенная или множество? (руск.)
- Одинока ли наша Вселенная? Архівавана 14 кастрычніка 2018.