Мултан
| ||||||||||||||||||||
Мултан (урду: مُلتان, англ.: Multan) — горад у пакістанскай правінцыі Пенджаб.
Гісторыя
Пасля ўзяцця арабамі ў 712 годзе на тры стагоддзі становіцца галоўнай апорай ісламу на тэрыторыі Індыі. У IX стагоддзі ўсходні цэнтр руху карматаў. У 1005 годзе заваяваў Махмуд Газневі.
У сярэднявеччы за Мултан ішла жорсткая барацьба, бо менавіта адсюль пачынаўся Вялікі колавы шлях у Індыю. Горад уваходзіў у склад Дэлійскага султанату і імперыі Маголаў. У 1779 годзе заваяваны афганцамі, у 1818 годзе — сікхамі, у 1849 годзе — англічанамі.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.