Музей польскай песні ў Аполі | |
---|---|
Заснаваны | 29 лістапада 2007 |
Месцазнаходжанне | |
muzeumpiosenki.pl |
Музей польскай песні — музейная ўстанова ў горадзе Аполе.
Гісторыя
Музей быў адкрыты летам 2016 года ў Амфітэатры Тысячагоддзя, у якім штогод адбываецца фестываль польскай песні «Аполе».
Выстаўка мае сучасны, мультымедыйны характар. Яна паказвае гісторыю польскай песні пачынаючы з 20-х гадоў ХХ стагоддзя па сучаснасць.
На двух сценах залы, у якой знаходзіцца выстаўка, змешчаныя сэнсарныя экраны. На іх можна пабачыць музычныя кліпы, фестывальныя канцэрты, праграмы, справаздачы і размовы з артыстамі.
У гэтых «музычных сценках» таксама ўсталяваныя лінзы, праз якія, як праз дзірку ад ключа, наведвальнікі могуць паглядзець ролікі з гістарычнымі падзеямі з розных перыядаў.
Галоўным экспанатам музея з’яўляюцца кабіны, у якіх, як у прафесійнай студыі, можна праспяваць і запісаць сваю любімую песню, а пазней адправіць запіс на сваю электронную пошту[1].