Музей землязнаўства Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Профіль прыродазнаўчы
Заснаваны 1934
Месцазнаходжанне Беларусь, г. Мінск, ул. Ленінградская, 16, будынак факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі
Адкрыты панядзелак-пятніца — з 9:00 да 18:00 субота — з 9:00 да 13:00

Музей землязнаўства БДУ — структурнае падраздзяленне факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі, навучальны музей па землязнаўству і геалогіі для студэнтаў БДУ і іншых наведвальнікаў. Экспанаты музея ахопліваюць навукі геаграфічных цыклаў і геалогіі. Экспазіцыя музея раскрывае гісторыю развіцця Зямлі і жыцця на ёй, прысутнічае калекцыя мінералаў з рознымі марфалагічнымі і фізічнымі ўласцівасцямі, іх рознымі хімічнымі класіфікацыямі. Маецца петраграфічны аддзел.

У музеі праводзяцца заняткі студэнтаў геаграфічнага, хімічнага, фізічнага і біялагічнага факультэтаў БДУ. Таксама праводзяцца заняткі для вучняў сярэдніх школ і студэнтаў іншых вну краіны. Паслугамі музея карыстаецца рэгіянальная мытня і пракуратура[1].

Гісторыя

У 1934 годзе раней дзеючы кабінет мінералогіі і петраграфіі пры БДУ быў ператвораны ў музей мінералогіі і петраграфіі. Асноўнымі экспанатамі музея сталі калекцыі мінералаў і горных парод, падораныя акадэмікам М. Ф. Бліадухо, а таксама экспанаты, сабраныя студэнтамі і выкладчыкамі з Урала, Каўказа і тэрыторыі Беларусі. Экспазіцыя значна павялічылася да 1940 года, аднак падчас Другой сусветнай вайны была практычна цалкам знішчана.

Пасля вайны захавалася толькі нязначная частка экспанатаў музея, таму па ініцыятыве прафесара А. В. Фурсенкі з запасных фондаў акадэміі навук БССР і МДУ імя М. В. Ламаносава ў музей паступіла значная колькасць узораў горных парод і мінералаў. Падчас далёкіх палявых практык калекцыя пастаянна папаўнялася, але найбольш буйныя папаўнення адбыліся ў 1955—1962 гг., калі пад кіраўніцтвам загадчыка музея У. П. Спірыдонава былі сабраныя ўзоры з Урала, Заходняй і Усходняй Сібіры, Казахстана, Сярэдняй Азіі, Украіны.

У 1969 годзе на геолага-геаграфічным факультэце зачыняецца геалагічнае аддзяленне, студэнты пераводзяцца на вучобу ў Гомель і Кіеў, разам з імі было перададзена і значная колькасць узораў у ГДУ, музей пераязджае ў малапрыстасаваны склеп, дзе праводзяцца заняткі для студэнтаў-географаў.

З адкрыццём у 1973 годзе кафедры агульнага землязнаўства пад кіраўніцтвам прафесара О. Ф. Якушка навукоўцам Саветам факультэта прымаецца рашэнне аб пераўтварэнні геалагічнага музея ў музей землязнаўства, узнікае неабходнасць у рэканструкцыі і якасным папаўненні новымі экспанатамі музея. У 1992 г. адбылося адкрыццё абноўленага музея[1].

Экспазіцыя

У калекцыйным фондзе музея налічваецца больш за 20 тыс. экспанатаў, колькасць якіх бесперапынна папаўняецца. Частка іх іх захоўваецца ў запасным фондзе і не выстаўляецца. Папаўненне калекцыі ідзе за кошт набыткаў музеем, дароў выкладчыкаў, студэнтаў, асобных грамадзян, устаноў і ведамстваў.

У 2007 годзе адбылося адкрыццё палеанталагічнага аддзела, прадстаўленага фасіліямі старажытнай флоры і фауны характэрных відаў і родаў ўсіх перыядаў развіцця жыцця на зямлі, яго калекцыя налічвае каля 7 тыс.узораў.

Экспазіцыя складаецца з раздзелаў:

Дадатковым элементам музея з’яўляецца пакрыццё падлогі на другім паверсе будынка ў выглядзе «геалагічнай алеі», прадстаўленай 27 петраграфічнымі разнавіднасцямі горных парод[3].

Музей размешчаны на другім паверсе будынка факультэта геаграфіі і геаінфарматыкі.

Выстава-кірмаш «Каменная казка»

Двойчы ў год музей праводзіць мінералагічную выставу «Каменная казка», дзе прадстаўлены тэматычныя выставы, калекцыі розных мінералаў і горных парод, аўтарскія працы рамеснікаў з розных рэгіёнаў, працуе лабараторыя для самастойнага вызначэння сапраўднасці ювелірных упрыгожванняў[4].

Зноскі

  1. 1 2 БГУ. Музей землеведения(недаступная спасылка). bsu.by. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2017. Праверана 12 ліпеня 2019.
  2. БГУ. Экспозиции музея(недаступная спасылка). bsu.by. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2017. Праверана 12 ліпеня 2019.
  3. БГУ. Геологическая аллея(недаступная спасылка). bsu.by. Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2016. Праверана 12 ліпеня 2019.
  4. Каменная сказка(недаступная спасылка). geo.bsu.by. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2019. Праверана 12 ліпеня 2019.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.