Музей гісторыі Магілёва | |
---|---|
![]() Гарадская ратуша, у якой пасля яе аднаўлення размяшчаецца музей | |
Заснаваны | 16 ліпеня 1990 |
Адкрыты | 2002 |
Памеры фонду | 7 407 экспанат |
Дырэктар | Аляксей Мікалаевіч Бацюкоў |
museumhm.by | |
![]() |
Музей гісторыі Магілёва — музей, заснаваны ў г. Магілёў паводле рашэння гарадскога Савета народных дэпутатаў ад 16 ліпеня 1990 г. Адкрыты для наведвальнікаў у 2002 г. Рашэннем Магілёўскага гарвыканкама ад 23.04.2003 г. зарэгістраваны як установа культуры. У 2006 г. створаны філіял музея — мемарыяльны комплекс «Буйніцкае поле».
Гісторыя
Рашэннем аб заснаванні музея прадугледжвалася прадастаўленне для размяшчэння экспазіцыі будынка былога архірэйскага палаца — помніка архітэктуры канца 18 ст., але ў 2002 г. палац быў перададзены Магілёўскай епархіі Беларускага экзархата Рускай праваслаўнай царквы. У маі 1999 г. Магілёўскі гарвыканкам выдзеліў для размяшчэння службовых памяшканняў і выставачнай залы музея 1-ы паверх будынка па вул. Ленінскай, 13, дзе музей прыняў першых наведвальнікаў. Спачатку дзейнічалі зменныя выстаўкі, 30.11.2005 г. адкрылася экспазіцыя «Магілёў часоў магдэбургскага права, 16 — 18 ст.»[1]. Пасля адбудовы гарадской ратушы ў 2008 годзе музей пераведзены ў яе.
Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, калектыў музея, у тым ліку дырэктар Аляксей Бацюкоў, падпісаўся пад адкрытым пісьмом з патрабаваннем адстаўкі прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, спынення гвалту і праследу мірных грамадзян, расследавання і прыцягненне да адказнасці ўсіх вінаватых у гвалце, вызвалення ўсіх палітвязняў і затрыманых на мірных акцыях пратэсту грамадзян, правядзення новых, сумленных і празрыстых выбараў. У выпадку невыканання ўмоў калектыў пагражаў абвясціць забастоўку[2].
Фонды
![](../I/%D0%A3%D0%BA%D1%80%D1%8B%D0%B6%D0%B0%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D1%8C%D0%BD%D0%B5.jpg.webp)
![](../I/%D0%9A%D0%B0%D1%84%D0%BB%D1%8F_%D0%B7_%D1%80%D1%8B%D1%86%D0%B0%D1%80%D0%B0%D0%BC.jpg.webp)
![](../I/%D0%94%D1%8B%D1%8F%D1%80%D0%B0%D0%BC%D0%B0_-%D0%A8%D0%BB%D1%8F%D1%85%D1%86%D1%96%D1%86%D1%8B_%D1%9E_%D0%BC%D0%B0%D0%B9%D1%81%D1%82%D1%8D%D1%80%D0%BD%D1%96_%D0%B7%D0%B1%D1%80%D0%BE%D0%B9%D0%BD%D1%96%D0%BA%D0%B0-.jpg.webp)
Асноўны фонд музея (2008) налічвае 7407 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 4499 адзінак. Агульная плошча экспазіцыі 78,4 м², музей мае выставачную залу плошчаю 36,8 м². У фондах музея калекцыі археалагічных знаходак, у тым ліку упрыгожанняў 10 — 11 ст. (бісер, бразготкі, пацеркі), калекцыі кафлі, посуду, цацак, люлек, зброі 16 — 18 ст., фотаздымкаў 1941-46 гг., якія адлюстроўваюць баявы шлях 1942-га ордэна Аляксандра Неўскага асобнага мотаінжынернага батальёна 33-й асобнай мотаінжынернай брыгады спецпрызначэння і інш. У філіяле музея — мемарыяльным комплексе «Буйніцкае поле» разгорнута экспазіцыя «Магілёў 1941-га: дні і ночы мужнасці».
Дзейнасць
Музей праводзіць выставачную дзейнасць, прадстаўляючы наведвальнікам выстаўкі з уласных фондаў і фондаў іншых музеяў Беларусі, і арганізаваныя гарадамі-пабрацімамі і партнёрамі Магілёва. У 2007 г. на базе музея адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя «Культура праз прызму духоўнасці». Музей з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць», якая праводзіцца з 1998 г. (раз у 2 гады).
- Інтэр'еры музея
- Выстава
- Макеты
- Стэнды
- Стэнды
Зноскі
- ↑ Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. — 559 с.
- ↑ Коллектив музея истории Могилева требует отставки Лукашенко и готов объявить забастовку. 4 сентября 2020 Архівавана 6 верасня 2020.
Літаратура
- Музеі Беларусі Музеи Беларуси / [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа, М. Г. Нікіцін]. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2008. — 559 с.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей гісторыі Магілёва