Музей Пікаса | |
---|---|
катал.: Museu Picasso | |
Профіль | мастацкі музей |
Заснаваны | 1963 |
Адкрыты | 9 сакавіка 1963 |
Месцазнаходжанне | Барселона |
Наведвальнікі |
|
Дырэктар | Emmanuel Guigon[d][1] |
museupicassobcn.cat (катал.) museupicassobcn.cat/… (англ.) |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Музей Пікаса ў Барселоне (катал.: Museu Picasso) — мастацкі музей у сталіцы Каталоніі, у калекцыі захоўваюцца пераважна раннія працы Пабла Пікаса, створаныя ў перыяд з 1895 па 1904 год. Сярод больш позніх работ вылучаецца серыя «Мяніны» (ісп.: Las Meninas, 1957), варыяцыі па матывах аднайменнай карціны Веласкеса.
Музей, створаны на аснове падоранай гораду буйной мастацкай калекцыі сакратара і сябра Пабла Пікаса Хаймэ Сабартэса, адкрыўся для наведвальнікаў у 1963 годзе. Музей Пікаса размяшчаецца ў старадаўнім гарадскім палацы XV стагоддзя — палацы Берэнгера д’Агілара (катал.: Palacio de Berenguer d'Aguilar) і славіцца старадаўнімі ўнутранымі дварочкамі.
Літаратура
- Ddda. Museu Picasso. Catàleg de Pintura i dibuix. Barcelona: Ajuntament de Barcelona, 1984. ISBN 84-7609-006-4.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей Пікаса
- Афіцыйны сайт Музея Пікаса (англ.) (ісп.) (катал.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.