Музей Арсэ | |
---|---|
Musée d’Orsay | |
Заснаваны | 1986 |
Заснавальнік | Франсуа Мітэран[1] і Валеры Жыскар д'Эстэн[1] |
Адкрыты | 1986 |
Месцазнаходжанне | 62 rue de Lille 75007, Парыж |
Наведвальнікі | |
Адкрыты | аўт-нядз. 9:30-18:00, чц 9:30-21:45 |
Білет | 9,50 Еўра |
musee-orsay.fr (фр.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Арсэ́, музей Арсэ або музей д’Арсэ (фр.: Musée d’Orsay) — музей выяўленчых і прыкладных мастацтваў у VII акрузе Парыжа на левым беразе Сены, адзін з найбуйнейшых у свеце збораў французскага жывапісу і скульптуры перыяду 1848—1914 г. Аснову калекцыі складаюць працы імпрэсіяністаў і постімпрэсіяністаў. Калекцыя багатая таксама творамі дэкаратыўнага мастацтва ў стылі ар-нуво, фатаграфіямі і прадметамі архітэктуры.
Апісанне музея
Выстава музея размяшчаецца на трох узроўнях, усе віды мастацтва (жывапіс, скульптура, архітэктура, мэбля, кіно, фатаграфія, музыка, мастацкае афармленне оперы), прадстаўлены ў храналагічным парадку. Музей Арсэ, такім чынам, запаўняе прамежак часу паміж калекцыямі музея Луўра і Музея сучаснага мастацтва Цэнтра Жоржа Пампіду.
Музей Арсэ таксама з'яўляецца месцам для правядзення спектакляў і канцэртаў. Таксама тут праводзіцца штогадовы фестываль, прысвечаны паходжанню кіно. Наведвальнікі могуць рэгулярна наведваць канферэнцыі і круглыя сталы, у асаблівасці звязаныя з часовымі выставамі.
Гісторыя
Музей Арсэ размяшчаецца ў былым будынку аднайменнага чыгуначнага вакзалу і атэля на левым беразе Сены ў самым цэнтры Парыжа, які прымыкае да яго, праз раку ад Луўра. Вакзал, спраектаваны архітэктарам Віктарам Лалу, быў адчынены 28 мая 1900 г. і стаў першым у свеце электрыфікаваным вакзалам. Арсэ абслугоўваў кірунак руху Парыж — Арлеан. Аднак да 1939 г. рух цягнікоў з гэтага вакзала практычна спыніўся.
У 1971 годзе было прынята рашэнне разбурыць будынак. На шчасце, гэтага не адбылося, і падчас знаходжання Жоржа Пампіду на пасадзе прэзідэнта з'явілася ідэя пераўтварыць вакзал у музей. У 1978 г. збудаванне атрымала статус гістарычнага помніка. Пераемнік Пампіду, Жыскар д’Эстэн пачаў працэс рэканструкцыі вакзала і пераўтварэнні яго ў музей. Праца пачалася ў 1980 годзе, а ў 1986 г. тут быў адчынены музей, спраектаваны італьянскім архітэктарам Гае Аўленці.
Музей
У цяперашні час у Арсэ дэманструюцца работы такіх майстроў, як:
Наведванне музея
Квіток - 8 еўра, Ільготы для наведвальнікаў 18 - 30 гадоў - 5,50 еўра, для ўсіх - пасля 18 гадзін па чацвяргах і пасля 16.15 у астатнія дні. Бясплатны ўваход для наведвальнікаў маладзей 18 гадоў, інвалідаў з суправаджальным, для моладзі 18 - 25 гадоў па чацвяргах пасля 18 гадзін, для ўсіх - у першую нядзелю месяца.
Глядзіце таксама
Зноскі
- 1 2 https://www.cometoparis.com/paris-guide/paris-monuments/musee-d-orsay-s952
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2019 // The Art Newspaper — 2020. — Vol. XXIX, Iss. 322. — ISSN 0960-6556
- ↑ Ministry of Culture Fréquentation des Musées de France — Ministry of Culture. Праверана 10 кастрычніка 2021.
- ↑ Art's most popular: Exhibition and museum visitor figures 2021 // The Art Newspaper — 2022. — ISSN 0960-6556
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей Арсэ
- Афіцыйны сайт (фр.)
- Аб музеі Арсэ на сайце інфранс.ру Архівавана 16 ліпеня 2009.
- віртуальная экскурсія па музею на сайце Insecula (англ.)
- Арсэ, французскі жывапіс, на сайце Insecula (англ.)
- Арсэ, скульптура, на сайце Insecula (англ.)
- Satellite image from Google Maps Архівавана 23 мая 2015.