Музей Ізраіля знаходзіцца ў Іерусаліме.
Музей быў адкрыты ў 1965 годзе. Ён размешчаны на ўзгорку ў Гіват-Рам, недалёка ад кнесета, і Яўрэйскага ўніверсітэце Іерусаліма. З'яўляецца адным з самых важных культурных інстытутаў Ізраіля і месцам захоўвання Скруткаў Мёртвага мора, а таксама велізарнай калекцыі іўдаікі . У ім знаходзіцца каля 500 000 археалагічных і антрапалагічных экспанатаў, экспазіцый іўдаікі і этнаграфіі, ізраільскага і міжнароднага мастацтва. Уключае музеі: Шацёр Кнігі, Археалагічны музей, Музей іўдаікі і яўрэйскай этнаграфіі, Музей вытанчаных мастацтваў, Сад мастацтваў і Моладзевае крыло Музея.
Галерэя
- Музей Ізраіля (Шацёр Кнігі)
- Мадэль Другога Храма
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Музей Ізраіля
- Музей Ізраіля Архівавана 6 лютага 2012.
- Музей Ізраіля Архівавана 19 сакавіка 2009. на ilMuseums.com
- Музей Ізраіля на Google Maps.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.