Сяло
Мужы
Мужы на карце Расіі ± ![]() ![]() |
Мужы — сяло ў Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе Расіі, адміністрацыйны цэнтр Шурышкарскага раёна. Насельніцтва — 3741 чал. (2015). Размешчана на беразе рэк Малой Обі і Ёган, пратокі Вылью, з працяглай планіровачнай структурай. Сяло перасякаецца раўчукамі і ярамі ў шыротным кірунку. Адзін з найбольш буйных яраў дзеліць умоўна Мужы на паўднёвы і паўночны раёны.
Райцэнтр Мужы знаходзіцца за 220 км на паўднёвы захад ад абласнога цэнтра Салехарда. Заснавана ў 1840 годзе. У 1930 годзе стала цэнтрам Шурышкарскага раёна Асцяка-Вагульскай нацыянальнай акругі, а з 1937 года адышло да Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.