Беларусь | ||||
| ||||
Рэйтынг ФІБА | 56-е (26 лютага 2019) | |||
---|---|---|---|---|
Член ФІБА з | 1992 | |||
Рэгіён ФІБА | ФІБА Еўропа | |||
Нацыянальная федэрацыя | Беларуская федэрацыя баскетбола | |||
Трэнер | Расціслаў Вяргун | |||
Алімпійскія гульні | ||||
Удзелы | 0 | |||
Медалі | няма | |||
Чэмпіянаты свету | ||||
Удзелы | 0 | |||
Медалі | няма | |||
Чэмпіянат Еўропы | ||||
Удзелы | 0 | |||
Медалі | няма | |||
Форма | ||||
|
Мужчынская зборная Беларусі па баскетболе — зборная каманда, якая прадстаўляе Беларусь на турнірах па баскетболе. У фінальных этапах чэмпіянату Еўропы не выступала ніколі.
Гісторыя
Кваліфікацыя Чэмпіянату свету па баскетболе 2023 года
Прэкваліфікацыя
У канцы снежня 2019 года Беларуская федэрацыя баскетбола аб’явіла аб прызначэнні Расціслава Вяргуна на пасаду галоўнага трэнера зборнай[1].
29 кастрычніка 2019 года ў выніку жараб’ёўкі зборная Беларусі апынулася ў групе А папярэдняга раўнда кваліфікацыі да чэмпіянату свету. Зборная перайграла двойчы каманду Кіпра (97:41, 89:53) і каманду Албаніі (90:50, 93:72). Зборную Партугаліі Беларусь перамагла ў хатнім матчы (72:56), аднак у гасцях прайграла (75:57), у выніку чаго заняла 2-е месца ў групе. Заняўшы другое месца ў групе, зборная перайшла ў другі этап кваліфікацыі. Знаходзячыся ў 3-м кошыку, у выніку праведзенай 28 красавіка 2021 года жараб’ёўкі зборная апынулася ў групе D. У сувязі з пандэміяй COVID-19 матчы этапу прайшлі ў адной краіне — Партугаліі. У групе зборная двойчы сустракалася са зборнай Латвіі (83:92, 60:83) і зборнай Румыніі (77:72, 94:66). Двойчы прайграўшы Латвіі і двойчы перамогшы Румынію, зборная Беларусі заняла другое месца ў групе і атрымала права выступіць у кваліфікацыі.
Кваліфікацыя
У выніку жараб’ёўкі, якая прайшла 31 жніўня 2021 года, Беларусь апынулася ў групе В, дзе перамагла ў першым туры зборную Турцыі (84:70). Па прычыне падтрымкі, якую беларускі бок аказвае расійскай агрэсіі супраць Украіны, Хоўм-офіс Вялікабрытаніі (Дэпартамент унутраных спраў Вялікабрытаніі) 26 лютага 2022 года ануляваў візы зборнай Беларусі перад матчам супраць зборнай Вялікабрытаніі, які павінен быў адбыцца ў Ньюкасле 28 лютага 2022 года[2].
Склад
У прэ-кваліфікацыі да чэмпіянату свету-2019 зборная Беларусі была прадстаўлена ў наступным складзе[3][4]:
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Ігракі | Трэнеры | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Ягор Мешчаракоў
Турнір: Прэ-кваліфікацыя чэмпіянату свету-2019 |
Галоўныя трэнеры
- Аляксей Шукшын (1993)
- Аляксандр Барысаў (1995—1998)
- Анатоль Якубенка (1998—2001)
- Аляксандр Барысаў (2001—2007)
- Аляксандр Папкоў (2008—2009)
- Міхаіл Фейман (2010—2011)
- Андрэй Крыванос (2011—2012)
- Руслан Байдакоў (2013—2014)
- Душан Гвоздзіч (2014)
- Аляксандр Круцікаў (2015—2019)
- Расціслаў Вяргун (з 2019)
Зноскі
- ↑ Ростислав Вергун возглавил мужскую сборную Беларуси (руск.). Белорусская федерация баскетбола (24 лютага 2022).
- ↑ I have cancelled the visas of the Belarusian Men’s Basketball Team who were due to play in Newcastle tomorrow night (англ.). Прыці Патэль у Twitter (26 лютага 2022).
- ↑ Склад зборнай Беларусі на сайце eurobasket2015.org Архівавана 9 верасня 2015.
- ↑ ЧЕ-2015. Банкет, у якім я жыву