![](../I/Seyid_Shushinski_ansambl.jpg.webp)
![](../I/Stamps_of_Azerbaijan%252C_2014-1143-souvenir_sheet.jpg.webp)
Паштовая марка Азербайджана, прысвечаная мугаму
Муга́м (азерб.: Muğam, مقام), ці Мугама́т (азерб.: Muğamat) — адзін з асноўных жанраў азербайджанскай традыцыйнай музыкі[1], шматчасткавы вакальна-інструментальны твор. Мугам — гэта таксама агульная назва ладоў азербайджанскай музыкі[2]. Мугаму характэрны імправізацыйны тып меладычнага разгортвання на аснове пэўнага мугам-лада[3]. Мугам выконваюцца як цалкам (дэстгях), так і па частках спеваком-салістам (ханендэ) з iнструментальным суправаджэннем або ў выглядзе сольных інструментальных твораў (на тары, кеманчы і інш.)[2].
У 2008 годзе ЮНЕСКА аб’явіла мугам адным з шэдэўраў вуснай і нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва[4].
Гл. таксама
Літаратура
- Беляев В. М. Азербайджанская народная песня // Беляев В. М. О музыкальном фольклоре и древней письменности. М.: Советский композитор, 1971, с.108-162. (первая публикация статьи, написанной в 1960).
- Энциклопедия азербайджанского мугама. Баку: Фонд Гейдара Алиева и др., 2012. 264 с.
Зноскі
- ↑ Folk music of Azerbaijan
- 1 2 А. Дж. Аббасов. Мугам // Музыкальная энциклопедия / Под ред. Ю. В. Келдыша. — Москва: Советская энциклопедия, 1973—1982.
- ↑ Мугам // Современная энциклопедия. — 2000.
- ↑ Мугам на партале ЮНЕСКА (англ.)
Спасылкі
- Мугам на сайце ЮНЕСКА Архівавана 13 мая 2007.
- Санубар Багирова: «Мугам»
- Сайт пра мугам (англ.)
- Мугам радыё (азерб.)
- Джазавыя выканаўцы мугама Архівавана 21 снежня 2014.
- Мугам, навучальны фільм
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.