«Мсціўцы: Эра Альтрона» (англ.: Avengers: Age of Ultron) — амерыканскі супергеройскі фантастычны фільм 2015 года аб прыгодах аднайменнай каманды супергерояў коміксаў кампаніі Marvel Comics. З’яўляецца 11-й па ліку карцінай ў кінематаграфічным сусвеце Marvel.
Фільм быў анансаваны ў траўні 2012 года, пасля паспяховага выхаду «Мсціўцаў». У сіквел вярнулі Джоса Уідана, рэжысёра першай часткі, пасля чаго прызначылі дату выхаду. Да красавіка 2013 года Уідан завяршыў распрацоўку сцэнарыя, а ў чэрвені, з адабрэння Роберта Даўні-малодшага, пачаўся кастынг. Другая здымачная група пачала здымкі ў лютым 2014 года ў Паўночнай Афрыцы, а асноўныя здымкі праходзілі ў перыяд з сакавіка па жнівень 2014 года. Упершыню фільм быў зняты на Shepperton Studios у Сурэі, дадатковыя здымкі прайшлі ў Італіі, Паўднёвай Карэі, Бангладэш, Нью-Ёрку і пейзажах вакол Англіі.
Прэм’ера стужкі ў Беларусі адбылася 23 красавіка 2015 года.
Сюжэт
Чалавецтва на мяжы знішчэння. Гэтым разам людзям пагражае Альтрон — штучны інтэлект, раней створаны для таго, каб абараняць Зямлю ад любых пагроз. Аднак галоўнай пагрозай ён палічыў чалавецтва. Міжнародная арганізацыя Ш.Ч.Ы.Т. распалася, і зараз мір не здольны адолець такога магутнага ворага, таму людзі ізноў звяртаюцца за дапамогай да Найвялікшых Герояў Зямлі — Мсціўцаў. Аднак Альтрон занадта моцны, і ёсць вялікая верагоднасць, што нават ім не атрымаецца спыніць пачатак Эры Альтрона, дзе няма месца для людзей.
Зноскі
- 1 2 3 SDCC 2013: Joss Whedon Reveals Avengers: Age of Ultron // marvel.com — 2013. Праверана 5 кастрычніка 2016.
- 1 2 3 4 5 6 7 http://marvel.com/movies/movie/193/avengers_age_of_ultron
- 1 2 выгрузка даных Freebase — Google.
- ↑ Robert Downey Jr. To Return As Marvel's Iron Man: RDJ inks new Marvel deal // marvel.com — 2013. Праверана 5 кастрычніка 2016.
- 1 2 Official: Elizabeth Olsen & Aaron Taylor-Johnson Join 'Avengers: Age of Ultron' // marvel.com — 2013. Праверана 5 кастрычніка 2016.
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 28 29 30 31 32 33 34 35 36 37 38 39 40 41 42 43 44 45 46 47 48 49 50 51 52 53 54 55 56 57 58 59 60 61 62 63 64 Internet Movie Database — 1990. Праверана 26 студзеня 2016.
- ↑ ‘The Avengers: Age of Ultron’ New Stills, Behind-the-Scenes in High Resolution; Serkis Confirmed as Klaw // Stitch Kingdom — 2015. Праверана 4 кастрычніка 2016.
- ↑ Exclusive: 'Avengers Age of Ultron' Casts James Spader as the Film's Legendary Villain // marvel.com — 2013. Праверана 5 кастрычніка 2016.
- ↑ Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 жніўня 2016.
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/169802/premierfilmek_forgalmi_adatai_2015.xlsx
- ↑ http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
Спасылкі
- Мсціўцы: Эра Альтрона на сайце «Internet Movie Database» (англ.)