Моцная Украіна (Сильна Україна) | |
---|---|
укр.: Сильна Україна | |
Лідар | Сяргей Цігіпка |
Дата заснавання | 1999 / 2009 |
Дата роспуску | 2014 |
Штаб-кватэра | г. Кіеў |
Краіна | |
Ідэалогія | Лібералізм, правацентрызм |
Дэвіз | «Партыя рефарматараў і новых лідараў» |
Сайт | silnaukraina.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Моцная Украіна (укр.: Сильна Україна) — былая украінская палітычная партыя, створаная 28 лістапада 2009 года на базе партыі «Працоўная Украіна». Старшынёй партыі быў Сяргей Цігіпка. Партыя была ліквідавана ў 2014 годзе[1].
Гісторыя партыі
1999—2003 гады
Працоўная Партыя Украіны (ППУ) была заснаваная на ўстаноўчым з’ездзе, які адбыўся 19 чэрвеня 1999 года ў г. Кіеве. Старшынёй партыі быў абраны Міхась Сырата. Тады ж, у чэрвені 1999 года, у Вярхоўнай Радзе Украіны была створана фракцыя Працоўнай партыі, у якую увайшлі каля 30 народных дэпутатаў.
У 2000 годзе пасля з’езду партыі ў Запарожжы шмат дэпутатаў выйшла з ППУ і стварыла фракцыю «Працоўная Украіна», якую ўзначаліў Ігар Шараў, а потым, пасля яго, старшынёй гэтай партыі стаў Сяргей Цігіпка. Члэны ППУ акцэнтавалі ўвагу на абароне інтэрэсаў «працоўнага чалавека, наёмнага работніка», у той час, як «Працоўная Украіна» ёсць «тыповай цэнтрысцкай партыяй буйнога капіталу, практычна таго ж кірунку, што і СДПУ(а) ці Партыя рэгіёнаў, створаная перш за ўсё для абароны інтарэсаў магутных фінансава-прамысловых алігархічных груп».
2004—2008 гады
У 2004 годзе Працоўная партыя ацаніла сітуацыю, што склалася пасля другога тура прэзідэнцкіх выбараў, наступным чынам: «У сітуацыі, якая склалася, Працоўная партыя Украіны падтрымлівае выбар народа, які згодна з Канстытуцыяй з’яўляецца адзіным суб’ектам і крыніцай улады. Гэты выбар — за Юшчанкам…».
На Парламенцкіх выбарах 2006 года партыя ўзяла ўдзел у Блоку Барыса Алійныка і Міхася Сыраты, які не патрапіў да Вярховнай Рады Украіны набраўшы меней 1 % галасоў выбарцаў.
На датэрміновых Парламентскіх выбарах 2007 года партыя ўзяла ўдзел у складзе Блока Уладзіміра Літвіна. Пасля гібелі Міхася Сыраты 25 жніўня 2008 года ў ДТЗ пад горадам Узын (Кіеўская вобласць), партыю ўзначаліў яго сын Дзмітрый Міхайлавіч Сырата.
Пасля 2009 года
28 лістапада 2009 года старшынёй партыі быў абраны Сяргея Цігіпка. Назва партыі была зменена на «Моцная Украіна». Партыя ўзяла ўдзел у прэзідэнцкіх і мясцовых выбарах 2010 года. Колькасць членаў партыі ў 2010 годзе складала больш за 90.000 чалавек.
Прэзідэнцкія выбары 2010 года
Партыя вырашыла браць удзел у прэзідэнцкіх выбарах і выставіла кандыдатуру Сяргея Цігіпкі. Ён набраў 13,1 % галасоў, заняўшы трэцяе месца і не патрапіўшы ў другі тур. У другім туры Цігіпка нікога не падтрымліваў: «Яны для мяне аднолькавыя, кіравалі ўрадам па два разы, у іх была большасць у парламенце, і я не пабачыў ні стратэгіі, ні пазітыўных змен».
Мясцовыя выбары 2010 года
Гэтыя выбары сталі першымі для Моцнай Украіны. Перад німі быў праведзены праймерыз (унутрыпартыйныя выбары), які вызначыў будучых кандыдатаў. Усеўкраінскі рэзультат партыі — 4,3-4,5 %. Партыя была прадстаўлена ў 20 абласных саветах, Вярхоўнай Радзе Аўтаномнай Рэспублікі Крым, гарадскіх і раённых саветах. Пяць і больш працэнтаў партыя атрымала ў Ровенскай (6.2 %), Хмяльніцкай (5.8 %), Палтаўскай (5 %), Днепрапятроўскай (8.6 %), Кіеўскай (8.1 %), Харкаўскай (6.6 %), Адэскай (5.3 %), Запарожскай (6 %) абласцях. Не была прадстаўлена ў Івана-Франкоўскай, Цярнопальскай, Чарнавіцкай і Вінніцкай абласных саветах. Моцнаукраінцы сталі мэрамі гарадоў Луцк, Уладзімір-Валынскі (Валынская вобласць); Астрог (Ровенская вобласць); Крэмэнэць (Цярнопальская вобласць); Асцёр, Шчорс (Чарнігаўская вобласць); Паўлаград, Марганец (Днепрапятроўская вобласць); Белгарад-Днястроўскі, Сарата, Ізмаіл (Адэская вобласць); Вільнянск (Запарожская вобласць); Горліўка, Наваазоўск (Данецкая вобласць). У асобныя рэгіоны выбарчы спіс узначалілі кіраўнікі партыі: Сяргей Цігіпка — Днепрапятроўская вобласць, Кастусь Бандарэнка — Чарнавіцкая вобласць, Аляксандра Кужаль — Аўтаномная Рэспубліка Крым.
Партыя і ўлада
- 10 сакавіка 2010 года кіраўнік партыі «Моцная Украіна» Сяргей Цігіпка быў прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Украіны па эканамічных пытаннях. Яго рабочай групай быў распрацаваны Падатковы кодэкс, які прыняла Вярхоўная Рада Украіны, пкрамя гэтага - Мытны кодэкс і праект пенсійнай рэформы. 9 снежня 2010 года Сяргей Цігіпка быў прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Украіны — Міністрам сацыяльнай палітыкі Украіны.
- Да 28 сакавіка 2010 года кіраўніком Дзяржаўнага камітэта па пытаннях рэгулятарнай палітыкы і прадпрымальніцтва была намеснік старшыні партыі Аляксандра Кужаль.
Пасля 2011 года
Пасля 2011 года намецілася дэградацыя партыі. 16 жніўня 2011 года С. Цігіпка заявіў аб зліцці «Моцнай Украіны» з Партыяй рэгіёнаў. Аднак А. Кужаль адмовілася ўступаць у Партыю рэгіёнаў. 24 кастрычніка 2011 года яна жорстка выступіла на з’ездзе партыі, заявіла аб сваёй адстаўцы з пасады і намерах стварэння новага грамадскага праекта.
У 2012 годзе партыя фактычна спыніла існаванне і ў 2014 годзе яна была ліквідавана[1].
Праграма партыі
- Свабода, адказнасць, развіццё;
- Эфектыўная дэмакратыя;
- Канкурентаздольная эканоміка;
- Справедлівае грамадства;
- Прагматычная знешняя палітыка;
- Адзіная нацыя.
Кіраўніцтва партыі
- Старшыня — Сяргей Леанідавіч Цігіпка.
- Намеснікі старшыні — Аляксандра Уладзіміраўна Кужаль, Кастусь Пятровіч Бандарэнка, Зміцер Міхайлавіч Сырата.
- Кіраўнік нацыянальнага сакратарыята — Сяргей Валянцінавіч Вітэр.
Зноскі
Спасылкі
- Афіцыйны сайт палытычнай партыі «Моцная Украіна» (укр., рус.)
- Афіцыйны сайт Вінніцкай рэгіянальнай арганізацыі палітычнай партыі «Моцная Украіна» (укр.) Архівавана 7 мая 2013.
- Афіцыйны сайт Данецкай абласной арганізацыі палітычнай партыі «Моцная Украіна» (укр., рус.) Архівавана 16 мая 2013.
- Афіцыйны сайт Адэскай абласной арганізацыі палітычнай партыі «Моцная Украіна» (рус.) Архівавана 15 чэрвеня 2012.
- Афіцыйны сайт Запарожскай рэгіянальнай арганізацыі палітычнай партыі «Моцная Украіна» (рус.) Архівавана 4 сакавіка 2016.