Мост цераз Дубравенку | |
---|---|
![]() | |
Каардынаты: 53°54′00″ пн. ш. 30°19′42″ у. д. | |
Вобласць ужывання | аўтамабільны, пешаходны |
Перасякае | р. Дубравенка |
Месца размяшчэння | г. Магілёў, Магілёўская вобласць, Беларусь |
Канструкцыя | |
Матэрыял | жалезабетон |
Колькасць пралётаў | 6 |
Агульная даўжыня | 199 м |
Шырыня моста | 27 м |
Эксплуатацыя | |
Адкрыццё | 2007 |
![]() |
Мост цераз Дубраве́нку — сумешчаны аўтадарожны мост-пуцеправод у Магілёве цераз раку Дубравенку і вуліцы Левая і Правая Дубравенкі. Злучае гістарычны цэнтр горада (левы бераг) і Віленскае прадмесце (правы). Па мосце праходзіць вуліца Лазарэнкі.
Гісторыя
![](../I/Mahilo%C5%AD%252C_Vilenskaja._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%252C_%D0%92%D1%96%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F_(1901)_(3).jpg.webp)
Існаваў з Сярэднявечча на шляху з горада ў бок Вільні, сталіцы Вялікага Княства Літоўскага.
У 1960 годзе пабудаваны жалезабетонны мост, які меў 3 пралёты, яго даўжыня складала 18 м, шырыня 15 м[1].
![](../I/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9B%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BD%D0%BA%D1%96_(%D0%BB%D1%96%D0%BF%D0%B5%D0%BD%D1%8C_2018)_(36).jpg.webp)
У 2007 годзе ўзведзены і адкрыты для руху новы мост, афіцыйна здадзены ў эксплуатацыю ў 2008 г. Новы мост мае 6 пралётаў, агульнае даўжыня складае 199 м, шырыня 27 м[2]. Мост пачынаецца амаль ад самай Тэатральнай плошчы, праз што апынуўся надзвычай высокім і цалкам схаваў гістарычную забудову па няцотным боку вуліцы Лазарэнкі, забудова па цотным боку была знішчана.
![](../I/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%92%D1%83%D0%BB%D1%96%D1%86%D0%B0_%D0%9B%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BD%D0%BA%D1%96_(%D0%BB%D1%96%D0%BF%D0%B5%D0%BD%D1%8C_2018)_(29).jpg.webp)
![](../I/%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E._%D0%9F%D0%B0_%D0%9B%D0%B0%D0%B7%D0%B0%D1%80%D1%8D%D0%BD%D0%BA%D1%96_(07).jpg.webp)
У 2011 годзе Камісія па тапаніміцы і ўвекавечанні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва падтрымага калектыўны зварот грамадзян з прапановай прысвоіць мосту назву «Віленскі мост»[3]. Але праз памылку чыноўнікаў рашэнне не набыло законны моц, і мост застаўся безыменным.
Зноскі
- ↑ Мосты // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
- ↑ Могилев: цифры и факты. Мосты и путепроводы
- ↑ Мост праз Дубравенку стане Віленскім Архівавана 20 верасня 2013.
Літаратура
- Мосты // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мост цераз Дубравенку (Магілёў, вуліца Лазарэнкі)