Мор Тан | |
---|---|
венг.: Than Mór | |
Дата нараджэння | 19 чэрвеня 1828[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 сакавіка 1899[1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Паходжанне | венгр |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, history painter, партрэтыст |
Жанр | жывапіс, графіка |
Вучоба | Акадэмія выяўленчых мастацтваў, Вена |
Вядомыя працы | карціны «Мохацкая бітва», «Адысей і Наўсікая», «Адысей і Пентэсілея»; праект першай маркі Венгрыі |
Уплыў | Карл Раль |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мор Тан (венг.: Than Mór, ням.: Moritz Than; 19 чэрвеня 1826, Обечэ, Бач-Бодраг — 11 сакавіка 1899, Трыест) — венгерскі мастак. Удзельнік Венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў.
Жыццё і творчасць
М. Тан вывучаў спачатку юрыспрудэнцыю, затым вырашыў прысвяціць сябе жывапісу. Удзельнічаў у Венгерскай рэвалюцыі 1848—1849 гадоў. Пазней вучыўся ў Венскай акадэміі мастацтваў у мастака Карла Раля.
Пасля заканчэння вучобы здзейсніў падарожжа праз Германію і Бельгію ў Парыж, дзе ў 1856 годзе напісаў карціну «Мохацкая бітва (1526)». Пасля тры гады жыл у Рыме, малюючы па заказах барона Сіна (Georg Simon von Sina) палотны міфалагічнага зместу, напрыклад, «Адысей і Наўсікая», «Адысей і Пентэсілея». У 1859 годзе мастак атрымлівае заказ на ўпрыгожванне насценным жывапісам Рэдутнай залы ў Пешце і вяртаецца на радзіму.
Мор Тан пісаў таксама карціны гістарычнага зместу, партрэты (у тым ліку імператара Аўстра-Венгрыі для галоўнай залы новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі Аўстрыі), выконваў алтарны і насценны жывапіс.[3]
Стварэнне першай венгерскай маркі
Гл. таксама У 1848 годзе Мор Тан стварыў праект першай венгерскай паштовай маркі.[4] Аднак гэта марка так і не была эмітавана, паколькі Венгрыя страціла незалежнасць у 1849 годзе і ўвайшла ў склад Аўстрыйскай імперыі. Таніраваны малюнак так і не выпушчанай у паштовы абарот маркі працы Т. Мора цяпер займае ганаровае месца ў музеі марак у Будапешце.[5]
У 1850 годзе, пасля паражэння Венгрыі ў вайне за незалежнасць 1848—1849 гадоў у Венгрыі паступілі ў абарот аўстрыйскія паштовыя маркі, паколькі яна стала адной з аўстрыйскіх правінцый. Гэта былі мініяцюры з выявай або аўстрыйскага герба з арлом, або партрэта імператара Франца Іосіфа I. Яны выкарыстоўваліся на тэрыторыі Венгрыі аж да 1867 года.[5]
Галерэя
- Баль Атылы
- Мохацкая бітва 1526 года
- Партрэт архітэктара Полака
- Комарамская бітва
- Аблога Буды
- Гусары
Зноскі
- 1 2 Mor or Moritz Than // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Autorenkollektiv. Meyers Konversationslexikon. — 4. Auflage. — Leipzig und Wien: Verlag des Bibliographischen Instituts, 1885—1892. — Bd. 15: Sodbrennen — Uralit. (ням.) (Праверана 28 сакавіка 2010)
- ↑ Visnyovszki G. Stamps. — Budapest: Állami Nyomda Publishing, 1996. — P. 85. (англ.)
- 1 2 Hungarian Philatelic Society of Great Britain (англ.)(недаступная спасылка). Trill Towers. — Сайт Венгерскага грамадства філатэлістаў Вялікабрытаніі. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2012. Праверана 28 сакавіка 2010.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мор Тан