Мора Спакою | |
---|---|
|
Мора Спакою (лац.: Mare Tranquillitatis) — месяцавае мора на бачным боку Месяца ў басейне Спакоі. Селенаграфічныя каардынаты аб'екта — 8°30′ пн. ш. 31°24′ у. д. / 8,5° пн. ш. 31,4° у. д.[1], дыяметр складае 873 км[1].
Даследаванні
Карта Мора Спакою і яго бліжэйшых ваколіц з адзначанымі на ёй месцамі пасадак касмічных апаратаў «Апалон-11», «Апалон-16», «Апалон-17» і «Сервейер-5».
Упершыню былo дасягнута апаратам «Рэйнджар-8» пры планавым сутыкненні з паверхняй 20 лютага 1965 года пасля паспяхова выкананай фотаздымкі паверхні Месяца.
20 ліпеня 1969 г у ходзе экспедыцыі «Апалон-11», пілатуемы апарат з двума астранаўтамі НАСА на борце ажыццявіў мяккую пасадку на Базе Спакою[2].
Зноскі
- 1 2 Gazetteer of Planetary Nomenclature (англ.). International Astronomical Union (IAU) Working Group for Planetary System Nomenclature (WGPSN). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 3 жніўня 2010.
- ↑ Апісанне экспедыцыі Апалон-11 на партале НАСА Архівавана 14 жніўня 2009.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.