Мора Лінкальна | |
---|---|
| |
Плошча | 38 000 км² |
Аб'ём | 11 000 км³ |
Найбольшая глыбіня | 592 м |
Сярэдняя глыбіня | 289 м |
Мора Лінкальна — ускраіннае мора Паўночнага Ледавітага акіяна ля паўночных берагоў астравоў Элсмір і Грэнландыя. Абмежавана мысам Калумбія (Канада) на захадзе, і мысам Морыс-Джэсуп (Грэнландыя) на ўсходзе.
Злучана з морам Бафіна пралівам Нарэса, які складаецца з цэлай сістэмы праліваў, у тым ліку каналаў Робсана, Кенэдзі і Сміта.
Мора было названа палярным даследчыкам Адальфусам Вашынгтонам Грылі, падчас яго экспедыцыі 1881—1884 гадоў. Імя Лінкальна звязана не з 16-м прэзідэнтам ЗША Абрагамам Лінкальнам, а з яго сынам, ваенным міністрам ЗША Робертам Тодам Лінкальнам.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.