Мора на радыёкарце паўночнага полюса Тытана (колеры не натуральныя)
Мора Лігеі (лац.: Ligeia Mare) — вуглевадароднае мора Тытана (спадарожніка Сатурна), названае ў гонар адной з сірэн ў грэчаскай міфалогіі. Знаходзіцца ў паўночным паўшар'і, блізка да полюса. Каардынаты: 79° пн. ш. 112° у. д. / 79° пн. ш. 112° у. д.
Мора складаецца ў асноўным з этану і метану. Шырыня каля 500 км, плошча 100 000 км2, што крыху менш чым плошча зямных азёр Мічыган і Гурон разам узятых.
У рамках будучай місіі па даследаванні Тытана плануецца даследаванне мора.
Спасылкі
- Карта паўночнага полюса Тытана (англ.)
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.