Мора Бофарта | |
---|---|
Плошча | 476 000 км² |
Найбольшая глыбіня | 4683 м |
Сярэдняя глыбіня | 1004 м |
Упадаюць | Макензі |
Мора Бофарта |
|
Катэгорыя на Вікісховішчы |
Мора Бо́фарта (англ.: Beaufort Sea, фр.: mer de Beaufort) — мора Паўночнага Ледавітага акіяна. Абмывае паўночнае ўзбярэжжа Паўночна-Заходніх тэрыторый, Тэрыторыі Юкан, і Аляскі. Да мора прымыкае заходняя частка Канадскага Арктычнага архіпелага. Паўночна-заходняю мяжой мора Бофарта лічыцца лінія ад мыса Барау (Аляска) да мыса Лендс Энд, востраў Прынца Патрыка. Плошча мора каля 450 000 км ². Сярэдняя глыбіня 1004 м, найбольшая — 4684 м. У мора Бофарта ўпадае р. Макензі. У паўднёвай частцы тэмпература паверхневых водаў каля 4 °C, салёнасць 28 ‰; у паўночнай — тэмпература −1,5 °C, салёнасць каля 32 ‰. На працягу года ўкрыта льдамі.
Назву мора атрымала ад імя брытанскага гідрографа і адмірала сэра Фрэнсіса Бофарта.
Літаратура
- Бофарта мора // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мора Бофарта
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.