Мойва | |||||||||||||||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||||||||||
Mallotus villosus Müller, 1776 | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
Мойва (Mallotus villosus) — марская рыба сямейства корушкавых.
Апісанне
Цела выцягнутае, стройнае, гладкае, даўжыня да 22 см, маса да 36 г. Самцы буйнейшыя за самак. Грудныя плаўнікі вялікія, акругленыя; адзнака палавога дымарфізму — аснова анальнага плаўніка ў самцоў уздутая. Луска дробная. У полаваспелых самцоў луска па бакавой лініі і па баках бруха падоўжаная і тырчаць канцамі вонкі, утвараючы валікі з шчаціністай паверхняй. Спіна аліўкава-зялёная, бакі і бруха серабрыста-белыя, з дробнымі бурымі крапінкамі, плаўнікі шэрыя з чорнай аблямоўкай. Вочы вялікія. Ніжняя сківіца выдаецца наперад. Ротавая шчыліна шырокая, зубы слаба развіты. Самцы зграбнейшыя і з больш вострай пысай.
Пашырэнне
Жыве ў паўночных частках Атлантычнага і Ціхага акіянаў і ў Паўночным Ледавітым акіяне. Пашырана ля берагоў Канады, Грэнландыі, Ісландыі, Нарвегіі, Расіі.
Адрозніваюцца 2 падвіды. Мойва атлантычная пашырана у паўночнай частцы Атлантычнага акіяна, Баранцавым, Белым і Карскім морах; мойва ціхаакіянская, або ўёк — каля берагоў Канады, у Ахоцкім, Берынгавым, Чукоцкім, Японскім морах, моры Лапцевых.
Асаблівасці біялогіі
Чародная пелагічная рыба. Корміцца зоапланктонам, галоўным чынам дробнымі ракападобнымі.
Нерастуе ў моры недалёка ад берага, на пясчаных водмелях і банках з сакавіка па кастрычнік. Плоднасць ад 6 да 40 тыс. ікрынак; ікра донная, клейкая. Жыве каля 5 год. Звычайна рыбіны гінуць пасля нерасту.
Служыць пажывай марскім жывёлам: рыбам, цюленям, кітам, а таксама птушкам.
Промысел і выкарыстанне
![](../I/Dried_ammasat_upernavik_2007-07-08.jpg.webp)
Аб’ект промыслу. Выкарыстоўваецца рыбаловамі як прынада. Сушаная мойва — традыцыйная страва ў Грэнландыі.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
- FAO — Fisheries and Aquaculture (англ.)