Мовы Азербайджана — мовы, якімі карыстаецца Насельніцтва Азербайджана. Афіцыйная мова Азербайджана — азербайджанская — цюркская мова, якая мае шмат агульнага з сучаснай турэцкай мовай. На ёй гавораць каля 96,6 % насельніцтва краіны і ў той жа час руская і англійская граюць важную ролю як мовы адукацыі і камунікацыі.[1] Армянамоўная супольнасць Нагорнага Карабаха больш не падпарадкоўваецца ўраду. Лезгінская, талышская, аварская, грузінская, будухская, джухуры, хіналугская, крыцкая, рутульская, цахурская, тацкая і удынская — мовы нацыянальных меншасцяў.[1]
Усе вышэйзгаданыя мовы (за выключэннем армянскай, лезгінскай, аварскай і грузінскай) знаходзяцца пад пагрозай знікнення, бо на іх гавораць менш 10000 чалавек, у некаторых моў менш 1000 носьбітаў.[1]
Мовы Азербайджана
Мова | Насельніцтва | % |
---|---|---|
Азербайджанская | 8 172 800 | 92,09 |
Лезгінская | 162 540 | 1,82 |
Армянская[Заўвага 1] | 120 180 | 1,34 |
Руская | 119 300 | 1,33 |
Талышская | 112 000 | 1,25 |
Аварская | 49 800 | 0,56 |
Турэцкая | 38 000 | 0,42 |
Татарская | 25 900 | 0,29 |
Тацкая | 25 200 | 0,28 |
Украінская | 21 500 | 0,24 |
Цахурская | 12 300 | 0,14 |
Грузінская | 9 900 | 0,11 |
Джухуры | 9 100 | 0,10 |
Курдская | 6 100 | 0,07 |
Крыцкая | 4 400 | 0,05 |
Удынская | 3 800 | 0,04 |
Хіналугская | 2 200 | 0,02 |
Іншы | 9 500 | 0,11 |
Усяго | 8 922 400 | 100,00 |
Заўвага
- ↑ Афіцыйная ацэнка Дзяржаўнага Статыстычнага Камітэта Азербайджана, якая ўлічвае армян у раёнах Азербайджана, падкантрольных непрызнанай Нагорна-Карабахскай Рэспубліцы.
Зноскі
- 1 2 3 4 The State Statistical Committee of the Republic of Azerbaijan Архівавана 6 снежня 2015.: Population by ethnic groups Архівавана 13 лістапада 2016. (англ.)
Спасылкі
- CIA World Factbook — Azerbaijan Архівавана 10 чэрвеня 2009. (англ.)