Мова Фэст
лагатып
Асноўная інфармацыя
Гады правядзення 2020
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Заснавальнікі «Арт Сядзіба»
Мова песень беларуская
Тэматыка Міжнародны дзень роднай мовы
Склад
удзельнікаў
Volski
http://movafest.by/

«Мо́ва Фэст» — беларускі фестываль, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. Адбыўся 22 лютага 2020 года ў мінскім культурным хабе «ОК16», працавала 6 тэматычных пляцовак.[1] Асноўнымі мэтамі сталі паказ і расповяд пра дасягненні беларускай мовы за апошнія 10 гадоў, збор разам бізнесу і грамадскіх ініцыятываў, актывістаў і творчай інтэлігенцыі, НДА і актыўных беларусаў, якія вучаць, падтрымліваюць, папулярызуюць і развіваюць беларускую мову, дэманстрацыя рэчаў, з’яваў, вырабаў, розных прадуктаў і мастацкіх твораў, якія ствараюцца па-беларуску ці прысвечаныя беларускай мове, прэзентацыя разнапланавасці і разнастайнасці носьбітаў беларускай мовы.[2] Хэдлайнерам музычнай часткі стаў гурт «Volski».

Зноскі

  1. Mova fest(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 14 чэрвеня 2020. Праверана 14 чэрвеня 2020.
  2. Гезгало, Сергей (22.02.2020 / 21:04). "«Драйвово». Более 10 тысяч человек побывали на «Мова Фэсте» в Минске ВИДЕО" [руская]. Наша Ніва. Праверана 2020-06-14. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.