Мнаганожка | |||||||||||||||||
Мнаганожка звычайная. Агульны выгляд расліны | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
Polypodium L. | |||||||||||||||||
|
Мнаганожка, Папараць[1] (Polypodium) — род папарацей сямейства мнаганожкавых.
Батанічнае апісанне
Шматгадовыя травяністыя эпіфітныя і наземныя расліны з доўгім галінастым карэнішчам, густа ўкрытым бурымі ланцэтнымі лускавінкамі. Скурыстае чаранковае лісце адыходзіць ад яго радамі (адсюль назва). Лісцевыя пласцінкі падоўжана-ланцэтныя, перыста-раздзельныя. Сорусы (кучкі спарангіяў) круглаватыя або авальныя, размешчаны пасярэдзіне ці па краі сегментаў ніжняга боку пласцінкі.
Арэал
Налічваецца 75 відаў. Пашыраны ўсюды; на Беларусі мнаганожка звычайная, або папараць салодкая (Polypodium vulgare), папараць салодкая — від травяністых папарацей, які трапляецца невялікімі групамі па схілах грунтавых агаленняў берагоў рэк, азёр, радзей на пнях, паваленых дрэвах і інш.
Значэнне і выкарыстанне
Дэкаратыўныя, лекавыя, дубільныя расліны.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 102. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
- Мнаганожка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 500. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).