Мечыслаў Ракоўскі
польск.: Mieczysław Franciszek Rakowski
Прэм’ер-міністр Польшчы
27 верасня 1988 2 жніўня 1989

Нараджэнне 1 снежня 1926(1926-12-01)[1][2][…]
Смерць 8 лістапада 2008(2008-11-08)[3][4] (81 год)
Месца пахавання
Жонка Wanda Wiłkomirska[d] і Elżbieta Kępińska[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць журналіст, гісторык, палітык, пісьменнік
Узнагароды
орден «Сцяг Працы» I ступені Work Flag Order, 2nd class залаты крыж Заслугі кавалер Вялікага крыжа ордэна Адраджэння Польшчы камандор з зоркай ордэна Адраджэння Польшчы медаль «10-годдзе Народнай Польшчы»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мечыслаў Ракоўскі (польск.: Mieczysław Rakowski, 1 снежня 1926, Кавалёўка-маёнтак, Вялікапольскае ваяводства, Польшча — 8 лістапада 2008, Варшава, Польшча) — польскі камуністычны дзеяч часоў ПНР, Прэм'ер-міністр ПНС у 1988—1989 гадах . Быў дэпутат сейма ПНР 6, 7, 8 і 9 скліканняў. Таксама апошні Першы сакратар Польскай Аб'яднанай Рабочай Партыі (ПОРП).

Біяграфія

Паходзіў з Вялікапольскага ваяводства. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на чыгуначных прадпрыемствах Познані.

У 1945—1949 — афіцэр Польскай Народнай Арміі. Пасля вучыўся ў Інстытуце агульных навук пры ПОРП. Доктар гістарычных навук з 1956 года.

З 1946 года сябра Польскай Рабочай Партыі, пасля яе расфармавання належаў да Польскай Аб'яднанай Рабочай Партыі.

З 1957 года быў палітычны работнік пры ЦК ПОРП.

У 1979—1989 пастаянна абіраўся ў Сойм.

У 1975 годзе стаў членам Цэнтральнага Камітэта ПОРП.

У 1989 годзе пасля сыходу Войцеха Ярузельскага займаў пасаду Першага сакратара ЦК ПОРП.

У 1997 годзе быў узнагароджаны крыжом «За Адраджэнне Польшчы», указ аб узнагароджанні падпісаў Аляксандр Квасьнеўскі.

Памёр у 2008 годзе ад рака.

Зноскі

  1. Mieczysław Rakowski // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Mieczysław Franciszek Rakowski // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  3. Mieczyslaw Rakowski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. https://bs.sejm.gov.pl/F?func=find-acc&acc_sequence=000013653&find_code=SYS&local_base=ARS10
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.