Мехмед II Заваёўнік | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
асман. مُحمَّد ثانى، فاتح سُلطان محمد | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мурад II | ||||||
Пераемнік | Баязід II | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мурад II | ||||||
Пераемнік | Мурад II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
30 сакавіка 1432 |
||||||
Смерць |
3 мая 1481[1] (49 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Асманы | ||||||
Бацька | Мурад II | ||||||
Маці | Хюма Хатун[d] | ||||||
Жонка | Эрміне Гюльбахар Хатун[d], Гюльшан Хатун[d], Сіцці Мюкрыме Хатун[d], Чычэк Хатун[d] і Алена Палеалагіня[d] | ||||||
Дзеці | Баязід II, Джэм, Gevherhan Hatun[d] і Mustafa[d] | ||||||
Веравызнанне | іслам | ||||||
Дзейнасць | манарх, паэт | ||||||
Аўтограф | |||||||
Манаграма | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мехме́д II Заваёўнік (30 сакавіка 1432 — 3 мая 1481) — султан Асманскай імперыі (1451—1481).
Біяграфія
У самым пачатку свайго кіравання, каб не ўзнікала прэтэнзій на імператарскі сталец, здзейсніў забойства свайго брата, чым пачаў традыцыю братазабойства ў валадарскай сям'і (амаль кожны наступны султан здзяйсняў забойства брата). У час яго кіравання Асманская імперыя значна павялічыла свае памеры. Вялікім дасягненнем султана стала ўзяцце Канстанцінопаля, якое спыніла існаванне такой дзяржавы, як Візантыйская імперыя. Адразу пасля захопу горада пачалося будаўніцтва магутнай крэпасці на Басфоры. Канстанцінопаль стаў сталіцай Асманскай імперыі.
У 1458—1459 гадах Сербія канчаткова падпала пад уладу Асманіі. У 1460 паў Марэйскі дэспанат, а 1461 асманы здабылі Трапезунд і Амасею. У 1463—1464 была захоплена Боснія. У 1463 Мехмед II пачаў вайну з Венецыяй. Асноўнай арэнай вайны стала Эгейскае мора.
Пачынаючы з 1470-х султан вядзе войны з венграмі і аўстрыйцамі, падпарадкоўвае крымскіх татар. У 1479 флот Асманская імперыі займае шэраг астравоў Іанічнага мора і некаторыя тэрыторыі Паўднёвай Італіі.
Памёр Мехмед II 3 мая 1481 ад падагры. Пахаваны ў Канстанцінопалі.
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Mehmed (Mehmed II. Fatih) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
- Мехмед II // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. С. 324.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мехмед II Заваёўнік