Метрапалітэн Пальма-де-Малёркі | |
---|---|
Інфармацыя | |
Краіна |
![]() |
Горад | Пальма-дэ-Малёрка |
Дата адкрыцця | 25 красавіка 2007 года |
Даўжыня ліній | 14,55 км |
Колькасць станцый | 15 |
Колькасць ліній | 2 |
Схема ліній | |
![]() |
Метрапалітэн Пальма-дэ-Мальёркі (ісп.: Metro de Palma de Mallorca) — сістэма ліній метрапалітэна ў сталіцы Балеарскіх выспаў Пальма-дэ-Малёрка (Іспанія).
Была пятай лініяй метро пабудаванай ў Іспаніі, пасля ліній у Мадрыдзе, Барселоне, Валенсіі і Більбаа.
Гісторыя
У лістападзе 2004 года была прапанавана лінія метро для горада Пальма-дэ-Маёрка. Будаўніцтва 8,3 км лініі метро пачалося ў студзені 2005 года. Метрапалітэн быў адчынены 25 красавіка 2007 года. Іспанскія ўлады прыпынілі працу на лініі ў 24 верасня 2007 года з-за затаплення на станцыі Son Fuster Vell. Паўторнае адкрыцце метрапалітэна адбылося 28 ліпеня 2008 года.
Другая лінія была прапанаваная ў траўні 2007 года, якая павінна будзе праходзіць з Camí dels Reis на першай лініі на захад паўкругам да Pl. Espanya, а затым на ўсход да Rafal Nou (11,8 км, 15 станцый).
Апісанне лініі
Адзіная лінія даўжынёй 7,2 км выканана ў выглядзе вузкай каляіны шырынёй 1000 мм. Вагонны парк складаецца з 6 цягнікоў вытворчасці фірмы CAF, шырынёй 2,55 метраў і даўжынёй 33 метры.
Амаль усе станцыі, за выключэннем станцыі «Сон Сардынкі», знаходзяцца пад зямлёй. Па паверхні праходзіць ўчастак даўжынёй 2,6 км. Сярэдняя глыбіня залягання складае 8 метраў. Станцыі маюць даўжыню 80 метраў і абсталяваны бакавымі платформамі шырынёй 5 метраў. Вышыня платформаў складае 1,1 метра.
Інтэрвал руху паміж цягнікамі складае 13 хвілін, што дазваляе ажыццяўляць 76 паездак у кожны бок штодня. Першы цягнік адыходзіць у 6:15 ад станцыі Pl. d'Espanya (плошча Іспаніі), апошні ў 22:50 ад станцыі Universitat de les Illes Balears (UIB — Універсітэт Балеарскіх выспаў).
Спіс станцый
![](../I/Mallorca_Palma_UIB_metro_station_asv2023-04_img1.jpg.webp)
Колькасць станцый на дадзеный момант складае дзевяць:
- Plaça d'Espanya (плошча Іспаніі)
- Jacint Verdaguer
- Son Fortesa — Son Costa
- Son Fuster Vell
- Son Castelló
- Gran Vía Asima
- Camí dels Reis
- Son Sardina
- UIB — Universitat de les Illes Balears (Універсітэт Балеарскіх выспаў)