Метабалізм (ад грэч. μεταβολή, «ператварэнне, змена»), абмен рэчываў — поўны працэс ператварэння хімічных рэчываў у арганізме, якія забяспечваюць яго рост, развіццё, дзейнасць і жыццё агулам.
У жывым арганізме ўвесь час расходуецца энергія, прычым не толькі падчас фізічнай і разумовай працы, але і пры поўным спакоі (сне).
Абмен рэчываў уяўляе сабою комплекс біяхімічных і энергетычных працэсаў, якія забяспечваюць выкарыстанне харчовых рэчываў для патрэб арганізма і задавальненне яго запатрабаванняў у пластычных і энергетычных рэчывах.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.