Мерыдава возера
بحيرة قارون
Карта возера
Карта возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора -43 м
Даўжыня 42 км
Шырыня 9 км
Плошча 233 км²
Аб’ём 978 600 000 кубічны метр
Найбольшая глыбіня 10 м
Сярэдняя глыбіня 5 м
Размяшчэнне
Краіна  Егіпет
Мерыдава возера (Егіпет)
Мерыдава возера
Мерыдава возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мерыдава возера (старажытнаегіпецкае Мі-ур, або Мер-ур, араб. Карун) — салёнае возера ў Егіпце, на тэрыторыі Фаюмскага аазіса. Плошча складае каля 233 км². Знаходзіцца на ўзроўні 43 м ніжэй узроўню мора. Сучаснае возера Карун з'яўляецца рэшткай буйнога возера, якое размяшчалася на гэтым жа месцы і мела плошчу ад 1270 да 1700 км². Першапачаткова гэта была вялізарная водная прастора, якая паступова высыхала па дагэтуль невядомых прычынах (магчымы геалагічны абвал, інфільтрацыя, моцнае выпарэнне з-за пацяплення клімату і г.д.).

Гісторыя аазіса Эль-Фаюм (копц. Fa-Youm — возера, мора) непарыўна звязана з гэтым возерам, бо на яго берагах у вялікай колькасці вадзіліся кракадзілы, а жыхары абагаўлялі іх, таму грэкі назвалі горад, які знаходзіўся тут, Кракадзілопалем (сучасны Медынет-Эль-Фаюм). Ужо ў перыяд Старога царства Мерыдава возера, быўшы прэснаводным, выкарыстоўвалася ў мэтах ірыгацыі, але ўжо ў тыя часы ўзровень вады панізіўся настолькі, што Аменемхет I (XII дынастыя) правёў ірыгацыйна-дрэнажныя працы, у выніку якіх вада паднялася да цяперашняга ўзроўню. Пры фараоне Аменемхеце III частку возера асушылі, і яно было пераўтворана ў штучны вадаём, злучаны з Нілам каналам Іосіфа (сярэдзіна XIX стагоддзя да н.э.).

У 50-х гг. XX ст. была прадпрынята спроба аднаўлення возера, аднак у пустыні не ўдалося адваяваць калісьці ўрадлівыя землі. Колькасць солі, якая моцна вагаецца ў розных месцах, робіць ваду непрыдатнай для паліву. Па меры набліжэння да возера пышная расліннасць саступае месца пустэчы, а паўночны бераг уяўляе сабой пустыню. На берагах шмат птушак, непадалёк размешчана стаянка бедуінаў.

Літаратура

  • БСЭ, 2-е издание, том 27, стр 170.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.