Горад
Меркура-Чук
рум.: Miercurea Ciuc
венг.: Csíkszereda
ням.: Szeklerburg
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна
Каардынаты
46°21′34″ пн. ш. 25°48′14″ у. д.
Кіраўнік
Вышыня цэнтра
662 ± 1 м
Насельніцтва
  • 34 484 чал. (1 снежня 2021)[3]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
530100–530242
Афіцыйны сайт
Меркура-Чук на карце Румыніі
Меркура-Чук (Румынія)
Меркура-Чук
Меркура-Чук (Румынія)
Меркура-Чук

Меркура-Чук (рум.: Miercurea-CiucСлухаць ) — горад у цэнтральнай Румыніі, у Трансільваніі, адміністрацыйны цэнтр жудзеца Харгіта. Размешчаны ў гістарычнай вобласці Секеі, у даліне ракі Олт.

Гісторыя

Паміж 1876 і 1918 гадамі Меркура-Чук уваходзіў у склад Аўстра-Венгрыі і быў адміністрацыйным цэнтрам камітату Чык. Па Трыянонскаму дагавору разам з усёй Трансільваніяй горад адышоў да Румыніі. З 1927 па 1938 год ён быў адміністрацыйным цэнтрам жудзеца Чук.

У 1940 годзе Меркура-Чук зноў адышла да Венгрыі па выніках Другога Венскага арбітражу і заставалася ў складзе апошняй да 1944 года. У 1944 годзе горад быў заняты Савецкай Арміяй, і ў 1945 годзе зноў увайшоў у склад Румыніі. З 1952 па 1968 год горад уваходзіў у склад Венгерскай аўтаномнай вобласці (з 1968 — Мурэш-Венгерская аўтаномная вобласць). У 1968 годзе было адноўлена дзяленне Румыніі на жудзецы, венгерская аўтаномія была скасавана, а Меркура-Чук стала адміністрацыйным цэнтрам жудзеца Харгіта.

Пасля Другой сусветнай вайны была праведзена індустрыялізацыя Меркуры-Чук, у прыватнасці, пабудаваны трактарны завод, тэкстыльная фабрыка і піваварны завод.

Адукацыя

У 2001 годзе адкрыты Прыватны ўніверсітэт Sapientia — Трансільванскі Венгерскі Універсітэт. Гэта першы ў Румыніі ўніверсітэт, выкладанне ў якім вядзецца на венгерскай мове.

Спорт

Гэта адзін з самых халодных гарадоў Румыніі, што робіць яго ідэальным для заняткаў зімовымі відамі спорту. У горадзе знаходзіцца лядовая арэна Лаяш Вакар, на лёдзе якой гуляе мясцовая хакейная каманда «Чыксерэда» — шматразовы чэмпіён Румыніі. У горадзе таксама знаходзіцца адзіны ў краіне каток, на якім магчыма правядзенне спаборніцтваў па канькабежным спорце. Многія спартсмены, якія выступаюць за Румынію на міжнародных спаборніцтвах, родам з Меркура-Чук, такія як біятланістка Ева Тофалві і фігурыст Золтан Келемен.

Славутасці

Замак Міко.

У горадзе ёсць пешаходная вуліца — вуліца Пецёфі.

У некалькіх кіламетрах на ўсход ад цэнтра горада знаходзіцца францысканскі манастыр Шумулеў-Чук, які з’яўляецца цэнтрам паломніцтва.

У цэнтры горада захаваўся замак Міко, пабудаваны ў стылі позняга Адраджэння.

Насельніцтва

ГодКолькасць
1912 3 701
1930 4 807
1948 6 143
ГодКолькасць
1956 11 996
1966 15 329
1977 30 936
ГодКолькасць
1992 46 228
2002 42 029
2011 38 966 [4]
ГодКолькасць
2021 34 484 [3]

Нацыянальны склад:

74,06 % насельніцтва каталікі, 14,99 % праваслаўныя, 7,41 % — пратэстанты-рэфармісты, 2,05 % унітарыяне.

Паводле даных перапісу 2016 года, насельніцтва горада складала 42 120 чалавек[5].

Гарады-пабрацімы

Фотаздымкі

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 27 студзеня 2024.
  2. Rezultatele alegerilor locale din 2020Permanent Electoral Authority.
  3. 1 2 2021 Romanian censusNational Institute of Statistics.
  4. Populaţia stabilă pe judeţe, municipii, oraşe şi localităti componenete la RPL_2011INS. Праверана 4 лютага 2014.
  5. Populația României pe localități la 1 ianuarie 2016. Institutul Național de Statistică (6 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 31 кастрычніка 2017.
  6. https://www.szekesfehervar.hu/csikszereda

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.